Вы тут

У Мінскім раёне падлетак атрымаў апёкі 11% цела пры распальванні вогнішча


У Мінскім раёне падлетак атрымаў апёкі пры распальванні вогнішча. Пра гэта паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС.


Pixabay.com

«4 жніўня выратавальнікам стала вядома пра атрыманне падлеткам апёкаў. Знаходзячыся з бацькамі ў гасцях у вёсцы Атоліна, хлопчык збіраў і падкідваў сухія галінкі і лісце ў вогнішча. У выніку ўспышкі сухога лісця дзіця атрымала апёкі. Падлетак з апёкамі 11% цела шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя», — распавялі ў МНС.

Ратавальнікі звяртаюць увагу, што пры развядзенні вогнішчаў неабходна быць вельмі асцярожнымі: не выкарыстоўвайце для распальвання гаручыя вадкасці, змяшчайце месца вогнішчы ў далечыні ад будынкаў і збудаванняў, пасля дагарання вуглёў абавязкова праліце вогнішча вадой, каб выключыць паўторнае загаранне. «Кантралюйце знаходжанне дзяцей, а таксама не дапускайце самастойнага выкарыстання імі адкрытага агню», — дадалі ў ведамстве.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.