Вы тут

Петрышэнка: Будаваць дзяржаву трэба адзінай дружнай сям’ёй


Будаваць дзяржаву трэба адзінай дружнай сям’ёй. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка сёння ў час Дня пісьменства ў Капылі, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

«Вялікая каманда працавала над тым, каб прыўнесці ў праграму рэспубліканскага Дня пісьменства ў Капылі нешта новае. Свята праходзіць у Год народнага адзінства, таму на тэрыторыі горада размешчана шмат тэматычных экспазіцый, прысвечаных гісторыі краіны, яе ўз’яднання ў 1939 годзе, ваеннаму перыяду і людзям, якія ўнеслі значны ўклад у яе развіццё. У прыватнасці, зроблена гэта для таго, каб маладое пакаленне бачыла, праз які цярністы шлях прайшла наша краіна для самастойнасці, незалежнасці. Для таго, каб беларусы маглі фарміраваць і развіваць дзяржаву так, як ім гэтага хочацца », - сказаў Ігар Петрышэнка.

Ён падкрэсліў, што будаваць дзяржаву неабходна адзінай дружнай сям’ёй, у якую ўваходзяць як этнічныя беларусы, так і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў, якія мірна жывуць у краіне.

«Капыль сур’ёзна змяніўся, бачу, якімі ўтульнымі сталі яго вуліцы. Рамонтныя працы праходзілі на каля 500 аб’ектах, якія размешчаны не толькі ў цэнтры, але і на ўскраінах. Гэта навучальныя ўстановы, будынкі культуры, мясцовага самакіравання. Асаблівая ўвага надалі дзецям. Цяпер яны будуць вучыцца ў камфортных умовах. Непасрэдна на свяце спецыяльна для іх размясцілі шмат цікавых інтэрактыўных, пазнавальна-забаўляльных пляцовак з прызамі. Прыўнеслі і цыфравізацыі, каб быць на адной хвалі з моладдзю. Зрабілі так, каб яны знаёміліся з гісторыяй у найбольш камфортным ім фармаце: абсталявалі шэраг аб’ектаў QR-кодам», — адзначыў намеснік прэм’ер-міністра.

Дзень беларускага пісьменства праходзіць у Капылі 4 і 5 верасня пад дэвізам «Слова нас аб’ядноўвае». У горадзе дзейнічаюць святочныя адукацыйныя і забаўляльныя пляцоўкі, на цэнтральнай плошчы праходзіць святочны канцэрт з выступам самабытных беларускіх калектываў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.