Вы тут

Медык распавёў, наколькі эфектыўныя маскі і якія меры дапамогуць справіцца з пандэміяй


Галоўны пазаштатны інфекцыяніст камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Святаслаў Вельгін нагадаў, прытрымліванне якім рэкамендацыям, актуальным і ў чацвёртую хвалю COVID-19, дапаможа мінімізаваць негатыўныя наступствы пандэміі, паведамляюць «Мінск-Навіны».


За суткі ў Беларусі выявілі больш за 1,9 тыс.новых выпадкаў каранавірусу. Чацвёртая хваля COVID-19 прыйшла і ў сталіцу. Частка бальнічных ложкаў перапрафіляваўся пад лячэнне пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. У горадзе працуюць каля 90 прышчэпачных пунктаў. Яны адкрыты не толькі ў паліклініках і бальніцах, але і ў цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і буйных гандлёвых цэнтрах.

— Мы не справімся з эпідэміяй без правядзення поўнамаштабнай вакцынацыі насельніцтва. Маюцца расійскія вакцыны, маюцца кітайскія. Яны паказалі сваю эфектыўнасць і бяспеку, — сказаў С. Вельгін.

Ён заклікаў людзей прышчапляцца, а таксама адзначыў, што вакцына не абароніць ад захворвання на 100 %, але ў прышчэпленага чалавека яно працякае ў значна больш лёгкай форме.

Галоўны пазаштатны інфекцыяніст камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама таксама звярнуў увагу на важнасць выканання неспецыфічных мер засцярогі. Гаворка ідзе аб бяспечных паводзінах насельніцтва. Перш за ўсё гэта абмежаванне наведвання масавых мерапрыемстваў. Калі іх усё ж такі трэба наведаць, то важна выконваць сацыяльную дыстанцыю ў 1,5 — 2 м, масачны рэжым, гігіену рук.

— Па наяўных дадзеных, калі на двух людзей, якія кантактуюць паміж сабой, надзетыя маскі, то верагоднасць заразіцца ў дзясяткі разоў менш, чым пры знаходжанні без масак, — удакладніў С. Вельгін.

Нагадаем, раней спецыялісты адзначалі, што выконваць дыстанцыю і выкарыстоўваць маску чалавеку трэба нават пасля праходжання поўнага курсу вакцынацыі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.