Вы тут

Як больш эфектыўна супрацоўнічаць медыцыне і праваслаўнай царкве на карысць жыцця


Як больш эфектыўна супрацоўнічаць медыцыне і праваслаўнай царкве на карысць жыцця, здароўя людзей і грамадства ў цэлым? Пра гэта ішла размова ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.


Многія хваробы вылечваюцца, кажуць часам вернікі, постам і малітваю. Ды, пэўна ж, не ўсе, што пацвярджае чацвёртая хваля эпідэміі каранавіруса. Таму змагацца за здароўе і жыццё хворых неабходна і пры дапамозе вакцыны, і з выкарыстаннем іншых дасягненняў сучаснай навукі, медыцыны. Вызначаны шэраг кірункаў (больш за 40!), паводле якіх разгортваецца сістэмнае аказанне сумеснай дапамогі хворым з боку беларускіх медыкаў і праваслаўных святароў. Як аб'яднаць намаганні, больш эфектыўна супрацьстаяць хваробам — цялесным, душэўным, духоўным — гаварылі падчас пасяджэння Каардынацыйнага савета па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва паміж органамі дзяржкіравання і Беларускай праваслаўнай царквой. Прадстаўнікі медыцыны і царквы абмяркоўвалі, як выконваецца прынятая раней Праграма супрацоўніцтва паміж Мінздравам і БПЦ, уносілі прапановы па яе развіцці. Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак прапанаваў скласці адпаведны план мерапрыемстваў, каб паглыбіць і пашырыць узаемадзеянне.

Ад 15 да 40 працэнтаў жыццяў удаецца зберагчы дзякуючы перадабортным кансультаванням, якія ўжо 10 гадоў праводзяць у Беларусі гінеколагі, псіхолагі і святары. Найбольш эфектыўна «жыццеабарончы рух» разгорнуты ў Барысаўскай епархіі — сумесна з Барысаўскім радзільным домам.

З вуснаў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі прагучала слова «соработничество». Такі дух супрацы сапраўды панаваў у зале. Кіраўнікі, супрацоўнікі розных цэнтраў і медустаноў, а таксама святары, што займаюцца сацыяльным служэннем, дзяліліся досведам, акрэслівалі перспектыўныя кірункі дзейнасці, болевыя кропкі, дзе сумесныя намаганні найбольш неабходныя: барацьба з наркаманіяй, алкагалізмам і іншымі формамі залежнасці, прафілактыка псіхічных хвароб, прадухіленне суіцыдаў, штучных перарыванняў цяжарнасцяў, паліятыўная дапамога хворым... Поле для сумеснай працы медыкаў і святароў велізарнае, бо рознага роду хвароб, сацыяльных канфліктаў, што могуць іх правакаваць, не становіцца менш. Вельмі важна ў наш час, звярнуў увагу Міністр аховы здароўя Дмітрый Піневіч, умець любы канфлікт пераводзіць у канфлікт канструктыўны, у чым шматвяковы досвед праваслаўнай царквы вельмі каштоўны.

Іван ЖДАНОВІЧ

Загаловак у газеце: Пост, малітва плюс... вакцына

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.