За год іншаземцам робяць каля 20 тыс. аперацый, якія патрабуюць працяглага знаходжання ў Беларусі. Аб гэтым расказала намеснік начальніка ўпраўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, цэнаўтварэння і дзяржаўнай маёмасці Міністэрства аховы здароўя Кацярына Шпак, паведамляе БелТА.
Паводле слоў Кацярыны Шпак, за год замежным турыстам робяць каля 20 тыс. аперацый, якія патрабуюць працяглага знаходжання ў Беларусі.
«Мы працягнем „завабліваць“ нашых замежных грамадзян сваімі тэхналогіямі, абсталяваннем. У нас высокаспецыялізаваныя лячэбныя ўстановы, праводзіцца іх пастаянная мадэрнізацыя, закупляецца найноўшае абсталяванне, нашы спецыялісты пастаянна ўдасканальваюцца. Вядома, усё гэта мы рэкламуем у сацыяльных сетках, выходзім на міжнародную арэну, ездзім на выставачныя мерапрыемствы. Дзе ёсць попыт — там ёсць мы», — расказала спецыяліст аб папулярызацыі медыцынскага турызму ў Беларусі.
Сярэдняя працягласць знаходжання замежнага турыста на санаторна-курортным лячэнні складае 12-14 дзён, у рамках унутранага турызму — 2-3 дні, а медыцынскага — 5-7 дзён. «Груба, сярэдні чэк складае каля $500», — адзначыла яна.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».