Вы тут

Петрышэнка: фестывалю нацыянальных культур неабходна надаць новы імпульс


Рэспубліканскаму фестывалю нацыянальных культур неабходна надаць новы імпульс. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы фестывалю, перадае БелТА.


«Сёння мы праводзім першае пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Склад аргкамітэта абноўлены, і цяпер мерапрыемства будзе праходзіць пад патранажам урада і Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, — сказаў Ігар Петрышэнка. — Перад намі стаіць задача не толькі захаваць унікальны фестываль, але і надаць яму новы імпульс, павысіць яго статус і ўзровень прэстыжу».

Адкрыццё фестывалю ў гэтым годзе адбылося 11 верасня ў Мінску, заключныя яго мерапрыемствы па традыцыі пройдуць у наступным годзе ў Гродне.

«Падрыхтоўка да фестывалю, як і да іншых мерапрыемстваў рэспубліканскага ўзроўню, павінна весціся зладжана і адказна, таму хачу абазначыць некалькі аспектаў. Па-першае, адборачнымі турамі і падрыхтоўкай займаецца Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур. Месяц таму мы далі старт фестывалю. Неабходна абмеркаваць, што адбываецца на гэтым этапе, якія задачы мы вырашаем, якая роля цэнтра ў гэтых пытаннях», — звярнуў увагу намеснік прэм’ер-міністра.

Па-другое, паводле слоў віцэ-прэм’ера, работа над канцэпцыяй фестывалю, сцэнарнымі планамі, складам журы павінна ісці поўным ходам ужо цяпер. «Мы прывыклі з году ў год працаваць па адной схеме. На мой погляд, трэба адыходзіць ад шаблоннага правядзення свята, неабходны новыя ідэі і прапановы, — падкрэсліў Ігар Петрышэнка. — Заўсёды шмат пытанняў па сцэнарыях галоўных канцэртаў фестываляў. Тут таксама патрэбны свежыя ідэі і, вядома ж, новыя імёны».

Па-трэцяе, не павінны застацца ўбаку беларускія дыяспары за мяжой. «Наколькі яны інфармаваны аб правядзенні фестываляў, ці ёсць прапановы па пашырэнні геаграфіі яго ўдзельнікаў», — дадаў ён.

Таксама віцэ-прэм’ер адзначыў, што трэба перагледзець этапы правядзення заключных мерапрыемстваў у Гродне і перанесці іх з чэрвеня на верасень. «Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур можа стаць яркім складнікам святкавання нашага новага свята — Дня народнага адзінства. Таму гэту тэму таксама трэба абмеркаваць і прапрацаваць», — падкрэсліў Ігар Петрышэнка.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.