Вы тут

Вызначыліся пераможцы конкурсу на лепшую ідэю ў галіне папярэджання злачынстваў і карупцыі


3 снежня ў Нацыянальнай акадэміі навук адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшую ідэю (навуковую працу, сродак нагляднай агітацыі) у галіне папярэджання злачынстваў і карупцыі з уручэннем дыпломаў першай, другой і трэцяй ступені і сертыфікатаў. 


Конкурс быў аб’яўлены ў пачатку лютага бягучага года. Яго арганізатарамі выступілі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Генеральная пракуратура, Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства адукацыі. Задачы конкурсу — узмацненне ролі навукі ў забеспячэнні законнасці і правапарадку, развіццё навуковых асноў супрацьдзеяння злачынствам і карупцыі. 

Спаборніцтва праводзілася па дзвюх намінацыях: «Лепшая публікацыя» і «Лепшы сродак нагляднай агітацыі». У першай намінацыі вылучаліся такія катэгорыі, як лепшая манаграфія, дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук, лепшы падручнік або навучальны дапаможнік, лепшы навуковы артыкул, навуковая публікацыя, навукова-папулярны артыкул. У другой намінацыі дзве катэгорыі: найлепшы відэаролік і лепшы плакат. 

На конкурс паступіла 205 заявак ад удзельнікаў, якія прадстаўляюць больш за 170 дзяржаўных органаў і арганізацый дзяржаўнай і прыватнай форм уласнасці. Па колькасці работ самай шматлікай стала намінацыя «Лепшы плакат», у якой было прадстаўлена 154 работы. У намінацыі «Лепшы відэаролік» налічваецца 43 работы. У намінацыі «Лепшая навуковая работа» прадстаўлена 30 работ (18 навуковых артыкулаў, 5 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў (у тым ліку сцэнарна-метадычны дапаможнік), 6 манаграфій і адна дысертацыя суіскальніка вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук).

Вялікая колькасць конкурсных работ паступіла ад устаноў дашкольнай адукацыі, устаноў сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай, а таксама прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Усе атрыманыя матэрыялы былі сістэматызаваны па катэгорыях і намінацыях і алічбаваны. Шляхам адкрытага галасавання вызначаны пераможцы конкурсу. Імі сталі 25 удзельнікаў і аўтарскіх калектываў. Сярод пераможцаў конкурсу — прадстаўнікі Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь, БДУ, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага інстытута МУС, Навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і іншыя.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.