Вы тут

Уладзіслаў Кадзіра: Мы павінны быць разам


Старшыня Беларускага грамадскага аб'яднання ўкраінцаў «Ватра» Уладзіслаў Кадзіра заклікаў усіх грамадзян Беларусі ўдзельнічаць у рэферэндуме.


Нагадаем, што рэферэндум запланаваны на 27 лютага. «Украінцы, азербайджанцы, армяне — мы ўсе розныя, але мы адзіныя, паколькі жывём на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Я вельмі рады, што беларуская грамадскасць актыўна ўключылася ў абмеркаванне Канстытуцыі. Вельмі важна, што ў Канстытуцыі замацоўваецца неабходнасць захавання гістарычнай праўды. Мы ўсе ведаем, што 2022-гі абвешчаны Годам гістарычнай памяці. І мы будзем рабіць на гэта акцэнт у дзейнасці нашага грамадскага аб'яднання. У нас даволі вялікая суполка, паколькі шмат украінцаў жыве ў Беларусі. Мы захоўваем сваю гісторыю, свята шануем свае традыцыі. Беларусь і Украіна — гэта дзве блізкія краіны, у нас агульнае гістарычнае мінулае, наогул шмат агульнага. Таму мы павінны быць заўсёды разам.

Не толькі ўкраінец, але кожны чалавек, які жыве ў Беларусі і мае грамадзянства гэтай краіны, павінен шанаваць традыцыі, культуру, законы. Канстытуцыя — гэта Асноўны Закон, які мы павінны шанаваць, цаніць. Я заклікаю кожнага прыйсці на рэферэндум і аддаць свой голас. Гэта неабходна, калі мы хочам жыць у квітнеючай, моцнай і прыгожай Беларусі», — адзначыў ён.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.