Вы тут

У Беларусі ўсе віды працоўных пенсій павышаюцца на 7%


З 1 сакавіка ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі ад 31 студзеня 2022 года нумар 24 «Аб павышэнні пенсій» павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій (па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля) на 7 працэнтаў. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


У выніку павышэння сярэдні памер пенсіі па ўзросце непрацуючага пенсіянера ў сакавіку складзе Br580 (уключаючы надбаўкі і даплаты) і павялічыцца на 13,2 працэнта адносна сакавіка 2021 года.

Пенсіі па ўзросце з 1 сакавіка адносна лютага павялічацца ў сярэднім на Br34, тэмп росту — 106,3 працэнта.

«Павелічэнне памеру пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе сваё — у залежнасці ад працягласці стажу і заработку, улічаных пры вылічэнні яму пенсіі», — звярнулі ўвагу ў ведамстве.

На павышэнне пенсій будзе накіравана Br75,7 млн у месяц, Br757 млн — да канца года. У цэлым на выплату пенсій у гэтым годзе запланавана каля Br16,1 млрд.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.