Вы тут

Прэм’ера балета «Спячая прыгажуня» адбудзецца сёння ў Вялікім тэатры Беларусі


Прэм’ера балета «Спячая прыгажуня» у пастаноўцы народнага артыста СССР Валянціна Елізар’ева адбудзецца сёння ў Вялікім тэатры Беларусі. Пра тое, што чакае гледачоў, журналістам расказалі падчас прэс-канферэнцыі ў тэатры, перадае БелТА.


Генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Дулава адзначыла: пастаноўка «Спячай прыгажуні» на сцэне Вялікага сведчыць аб высокім узроўні тэатра, яго прафесійных і мастацкіх магчымасцей. Паводле яе слоў, не ўсе тэатры ў стане ўвасобіць на сцэне гэты цудоўны твор.

«Спячая прыгажуня» — мая першая пастаноўка пасля прыходу на пасаду генеральнага дырэктара тэатра. Для мяне гэта знак звыш, паколькі з 18 гадоў, з першага курса кансерваторыі гэта была першая партытура, якой я вырашыла заняцца сур’ёзна. Гэта прадмет маіх навуковых даследаванняў«, — расказала Кацярына Дулава.

Карэспандэнт «Звязды» пабываў на генеральнай рэпетыцыі балета. Фотарэпартаж

Мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра Валянцін Елізар’еў расказаў, што балетам «Спячая прыгажуня» ён вяртае на сцэну Вялікага ўсю трыяду Чайкоўскага. За апошнія два гады харэограф ужо прадстаўляў публіцы сваё прачытанне «Лебядзінага возера» і «Шчаўкунчыка». «Вельмі прэстыжна мець усе тры балеты ў адным тэатры. Не кожная трупа можа гэта падняць і ажыццявіць, хаця б матэрыяльна, гэта вялікія затраты», — расказаў Валянцін Елізар’еў. Ён адзначыў асаблівасць сёлетняй пастаноўкі: спектакль пачынаецца ў эпосе барока, затым прынцэса засынае і прачынаецца ад пацалунку прынца ўжо ў часы класіцызму.

Мастаком-пастаноўшчыкам спектакля стаў народны мастак Расіі Вячаслаў Акунёў. «Немагчыма параўнаць эстэтыку спектакляў, дапусцім, савецкага часу і тое, што мы зараз робім. Памянялася візуальная культура, патрабаванні да касцюмаў. Я лічу, класічнае мастацтва вельмі развіваецца, патрабуе карпатлівай працы, абавязкова з улікам таго, што ты адчуваеш сёння. Касцюмы створаны, безумоўна, у гістарычным кантэксце, але мы ўлічвалі кірункі сучаснай моды», — распавёў Вячаслаў Акунёў.

Дырыжор-пастаноўшчык Уладзімір Авадок, адзначыў, што музыка ў «Спячай прыгажуні» вельмі складаная, з багатай фактурай. Тым не менш дырыжор упэўнены, што аркестр годна прадставіць гэты раскошны твор.

Як і ў любым спектаклі, увага гледачоў заўсёды прыкавана да артыстаў. Вядучая балерына Ірына Яромкіна, якая танчыць партыю Аўроры не першы раз, ставіцца да сябе патрабавальна. «Спектакль вельмі складаны, тэхнічна насычаны. Тут шмат патрабаванняў да сябе і да свайго выканання», — расказала яна.

Фота: Вялікі тэатр Беларусі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.