Вы тут

Лукашэнка і Пуцін абмяняліся віншаваннямі з Днём яднання народаў


Прэзідэнты Беларусі і Расіі абмяняліся віншаваннямі з Днём яднання народаў дзвюх краін, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: БелТА

Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім віншавальным пасланні выказаў перакананне, што ўмацаванне стваральнага патэнцыялу Саюза шляхам нарошчвання шматбаковых сувязей — самы дзейсны адказ брацкіх народаў Беларусі і Расіі на сучасныя выклікі і пагрозы.

«Сёння, на сломе гістарычных эпох, Саюзная дзяржава, у развіццё якой вы ўклалі нямала сіл і энергіі, у поўнай меры паказала сваю жыццеўстойлівасць і эфектыўнасць. Сумеснымі намаганнямі мы змаглі гарантаваць бяспеку грамадзян і ўстойлівасць эканомік нашых краін», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў расійскаму калегу далейшых поспехаў у плённай дзейнасці на карысць Айчыны, шчасця, удачы і добрага здароўя на доўгія гады.

У сваю чаргу Прэзідэнт Расіі падкрэсліў, што апошнім часам дзвюм краінам удалося нямала зрабіць для развіцця інтэграцыйнага ўзаемадзеяння і канструктыўнага двухбаковага супрацоўніцтва. «Зацверджаны шэраг важнейшых дакументаў, у тым ліку — галіновыя саюзныя праграмы, абноўленая Ваенная дактрына і Канцэпцыя міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы, — адзначыў расійскі лідар. — Упэўнены, што рэалізацыя дасягнутых дамоўленасцей створыць умовы для ўмацавання пазіцый дзвюх краін на міжнароднай арэне, далейшага прасоўвання па шляхі фарміравання агульнай сацыяльна-эканамічнай і гуманітарнай прасторы. Гэта, несумненна, адпавядае карэнным інтарэсам нашых брацкіх народаў і па-сапраўднаму важна з улікам напружанай міжнароднай абстаноўкі».

Уладзімір Пуцін пажадаў Аляксандру Лукашэнку моцнага здароўя і поспехаў, а беларускім грамадзянам — дабрабыту і працвітання.

Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў віншаванні з Днём яднання старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, старшыні ўрада Расіі Міхаілу Мішусціну, старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціне Мацвіенка, старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыні Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расіі Вячаславу Валодзіну. Дзмітрыю Мезенцаву, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.