Вы тут

Галоўчанка: Нам трэба хутчэй выходзіць на вынік у сферы прамысловасці


Беларусі і Расіі трэба хутчэй выходзіць на рэзультат у сферы прамысловасці. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на сустрэчы з міністрам прамысловасці і гандлю Расіі Дзянісам Мантуравым, перадае БелТА.


«Нам трэба хутчэй выходзіць на вынік, таму што цяпер час працуе супраць нас. Нам трэба паводзіць сябе не як чыноўнікі, а як добрыя бізнесмены-кіраўнікі», — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў, што на выстаўцы «Інапрам. Цэнтральная Азія» прадстаўлена шырокая беларуская экспазіцыя. Гэта яшчэ адна магчымасць для развіцця двухбаковых кантактаў і актывізацыі супрацоўніцтва ў новых умовах.

Міжнародная выстава «Іннапрам. Цэнтральная Азія» праходзіць з 25 па 27 красавіка ў Ташкенце (Узбекістан). Асноўныя тэматычныя раздзелы выстаўкі: машынабудаванне, металургія, энергетыка, хімія, фармацэўтычная і медыцынская прамысловасць.

Экспазіцыя Made in Belarus рыхтавалася выставачным аператарам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты прадпрыемствам «Белінтэрэкспа». Удзельнічаюць у экспазіцыі падведамасныя прадпрыемствы Мінпрама (Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі трактарны завод, «Гомсельмаш», «Амкадор» і іншыя), а таксама Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях (аб’яднаны стэнд сумесна з Мінадукацыі і НАН Беларусі).

Кіраўнік беларускага ўрада сёння таксама наведаў ТАА Texnopark — групу прамысловых прадпрыемстваў у Яшнабадскім раёне Ташкента, створаную ў 2019 годзе для вытворчасці імпартазамяшчальнай прамысловай прадукцыі і бытавой тэхнікі. Рамана Галоўчанку азнаёмілі з вытворчасцю і прадукцыяй.

На тэрыторыі ТАА Texnopark функцыянуюць 14 вытворчасцей, запушчаных у 2020-2021 гадах, у тым ліку электронных прыбораў уліку газу, бытавых халадзільнікаў, прамысловых кандыцыянераў і сістэм астуджэння, ліфтаў і эскалатараў, вадзяных помпаў, прэс-форм і штампаў, для аконных рам, алюмініевых кампазітных панэляў, панэльных радыятараў, металаканструкцый. У 2022 годзе запланавана адкрыццё лагістычнага цэнтра і вытворчасцей газавых вадагрэйных катлоў і цеплаізаляцыйных матэрыялаў з базальтавага каменя.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.