Вы тут

БСЖ і Усекітайская асацыяцыя журналістаў падпісалі пагадненне аб абмене дэлегацыямі і супрацоўніцтве


Беларускі саюз журналістаў і Усекітайская асацыяцыя журналістаў 26 красавіка ў фармаце відэаканферэнцыі падпісалі пагадненне «Аб абмене дэлегацыямі і супрацоўніцтве ў журналісцкай сферы», перадае БелТА.


Дакумент заключаны для далейшага ўдасканалення практыкі абмену дэлегацыямі і пашырэння супрацоўніцтва паміж журналісцкімі коламі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі, пашырэння каналаў сувязі паміж СМІ дзвюх краін, павышэння прафесійнай кваліфікацыі і кампетэнцыі журналістаў, умацавання ўзаемаразумення і сяброўства паміж народамі.

Пагадненне прадугледжвае ў тым ліку абмен журналісцкім вопытам, арганізацыю прэс-тураў і інтэрв’ю, стажыровак беларускіх журналістаў у Кітаі і кітайскіх журналістаў у Беларусі для вывучэння і ўкаранення лепшых практык развіцця СМІ, удзел у медыяфорумах і семінарах.

З беларускага боку дакумент падпісаў старшыня Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў, з кітайскага — выканаўчы намеснік старшыні Усекітайскай асацыяцыі журналістаў Лю Чжэнжун.

Падчас сустрэчы, якая з беларускага боку прайшла ў Доме прэсы, была прадстаўлена выстава беларускіх мастакоў «Кітай вачамі беларускіх мастакоў», а таксама экспазіцыя кніг і часопісаў аб беларуска-кітайскім супрацоўніцтве ад выдавецкага дома «Звязда».

У праграме мерапрыемства — семінар журналістаў і экспертаў Беларусі і Кітая на тэму «Пашыраючы гарызонты супрацоўніцтва: праз журналістыку да супольнасці адзінага лёсу».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.