Вы тут

Канферэнцыя Брэсцкай абласной арганізацыі БСЖ вызначылася з кандыдатамі ў дэлегаты УНС


На пазачарговую канферэнцыю сваёй грамадскай арганізацыі жанчыны Брэстчыны абралі 60 дэлегатаў, акрамя гэтага дэлегатамі канферэнцыі сталі члены прэзідыума абласной арганізацыі. Такім чынам, у зале сабралася 79 правамоцных удзельнікаў форуму. 


Першым пытаннем парадку дня стала справаздача старшыні абласной арганізацыі Валянціны Пух аб рабоце за тры гады. Рэч у тым, што Валянціна Пух нядаўна стала дэпутатам Палаты прадстаўнікоў нашага парламента, і абявіла, што складвае свае паўнамоцтвы кіраўніка грамадскай арганізацыі. Таму і трымала справаздачу перад сяброўкамі па БСЖ. Яе даклад стаў лагічным пралогам да працэдуры вылучэння кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу. Гаварылі пра ініцыятывы, праекты, мерапрыемствы, — згадалі дзясяткі добрых спраў, якія ўдалося ажыццявіць за справаздачны перыяд. 

Асабліва адзначыла старшыня работу з сельскімі жанчынамі, якіх імкнуліся падтрымаць, і прадстаўніц бізнес-колаў, якіх удалося прыцягнуць у арганізацыю. Згадалі кампанію па зборы дапамогі дзецям Данбаса і наведванне адной з груп дзяцей, якія адпачывалі ў нашай краіне. «Дарослыя, якія суправаджалі дзяцей, не толькі дзякавалі за падтрымку, гэтыя жанчыны прасілі-малілі нас усімі сіламі зберагаць мір, не дапусціць бяды на сваёй зямлі» — сказала Валянціна Пух. І гэты тэзіс — аб абавязку жанчын усімі сродкамі і спосабамі змагацца за мір — не раз гучаў ва аўдыторыі, якая выбірала кандыдатаў у дэлегаты УНС. 

Брэсцкая абласная арганізацыя назвала дзесяць сваіх прадстаўніц. Сярод іх настаўніца, медык, працаўніцы сельскагаспадарчага і прамысловых прадпрыемстваў — жанчыны аўтарытэтныя ў сваіх калектывах, вядомыя ў гарадах і сельскіх населеных пунктах. 
Юлія Дардзюк у свае 34 гады загадвае кафедрай эканомікі і арганізацыі будаўніцтва Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Малады вучоны мае больш за 90 навуковых публікацый, вучэбны дапаможнік у суаўтарстве, шэраг інавацыйных распрацовак. 
Іна Дэк загадвае аддзяленнем у дзіцячай паліклініцы Баранавічаў. Урач праяўляла асаблівую актыўнасць падчас эпідэміі кавіду, падтрымлівала і пацыентаў, і калег. А да грамадскай работы прыцягнула ўсю сям’ю. Ва ўсіх аўтапрабегах, у якіх ўдзельнічала сама Іна Уладзіміраўна, паплечнікамі былі муж і дзеці. 

Таццяна Анташук працуе начальнікам аддзела маркетынгавых даслеваванняў і планавання асартыменту ААТ «Палессе» у Пінску. Яна вялікую работу праводзіць з сем’ямі на сваім прадпрыемстве. Асаблівую ўвагу ўдзяляе асобам, якія абавязаны кампенсаваць затраты дзяржавы па ўтрыманні іх дзяцей. І ўжо ёсць некалькі прыкладаў, калі такія жанчыны выправіліся і змаглі вярнуць дзяцей. 
Настаўніца хіміі з Іванава Ала Таболіна мае дзяржаўныя ўзнагароды. Яе выхаванцы з году ў год прывозяць прэстыжныя адзнакі з рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд.

Адным словам, пра кожную з жанчын можна падрабязна расказваць. За кожнай стаіць працоўны калектыў і грамадская арганізацыя, якая аказала давер. Цяпер слова за дэлегатамі канферэнцыі Беларускага саюза жанчын, якія вырашаць, ці стануць вылучаныя ў Брэсце кандыдаты дэлегатамі УНС. 

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота Аляксандра ШУЛЬГАЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.