Вы тут

У Гомелі ліцэіст падзарабляў кур’ерам у махляроў


Як адзначыў намеснік начальніка Гомельскага гарадскога аддзела Следчага камітэта Беларусі Сяргей Маркевіч, у абласным цэнтры распачата 11 крымінальных спраў па фактах злачынстваў у адносінах да грамадзян пенсіённага ўзросту. Састарэлыя сталі ахвярамі махляроў, якія па тэлефоне паведамлялі аб ДТЗ з удзелам родных пажылых людзей.


Разыгрывалі тэлефонны спектакль з удзелам ілжэправаахоўніка ці «адваката». Апошнія прапанавалі «вырашыць праблему» за грашовую кампенсацыю. Па грошы да пенсіянераў прыязджаў кур’ер.

— Следчым разам з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў у даволі кароткія тэрміны ўдалося ўстанавіць асобу кур’ера, які мае дачыненне да васьмі злачынных эпізодаў, — патлумачыў Сяргей Маркевіч.

Ім аказаўся раней не судзімы непаўналетні навучэнец прафесійна-тэхнічнага ліцэя. Яму прад’яўлена абвінавачанне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 4 артыкула 209 (махлярства) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Непаўналетні ўзяты пад варту.

Як удакладніў намеснік начальніка Гомельскага гарадскога аддзела СК, абвінавачаны ў інтэрнэце знайшоў аб’яву і звязаўся з заказчыкам. Той растлумачыў, што працуе група псіхолагаў. Задача кур’ера — выязджаць па пэўных адрасах і заіраць пакеты з грашыма. Заказчык «паслугі», абяцаў, што адказваць па законе ліцэісту не давядзецца. Кур’ер пакідаў сабе да дзесяці % ад атрыманай сумы, астатнія грошы пералічваў «наймальніку». Яго асоба цяпер устанаўліваецца. Праваахоўнікамі па трох іншых фактах махлярства таксама ўстаноўлены падазроны, месцазнаходжанне якога пакуль не вядома.

— Мы прымем усе меры, каб справядлівасць перамагла і пацярпелым быў кампенсаваны прычынены ўрон, — адзначыў Сяргей Маркевіч.

Як вядома, пажылыя гамяльчане былі ашуканы ў цэлым на 51,5 тысяч долараў, больш за 18 тысяч еўра і 61 тысячу рублёў.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота УСК па Гомельскай вобласці

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.