Вы тут

Рэспубліканскае свята «Апошні званок» аб'яднае ў Маладзечне рабят з усіх абласцей Беларусі і Мінска


Рэспубліканскае свята «Апошні званок» пройдзе 27-28 мая ў Маладзечна на базе Мінскай абласной дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе «Алімпік-2011», паведамляецца на сайце Мінаблвыканкама.


Удзел у форуме прымуць рабяты з усіх абласцей Беларусі, а таксама горада Мінска.

Паводле слоў першага намесніка начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Соф’і Філістовіч, дэлегацыі будуць вялікімі і прадстаўнічымі. З кожнай вобласці – каля 100 гасцей, да якіх у дзень правядзення мерапрыемства далучацца 600 выпускнікоў са школ Маладзечанскага рэгіёна.

Асноўныя мерапрыемствы пройдуць на лядовай арэне спартыўнай школы, дзе будзе арганізавана работа інтэрактыўных фотазон, прэзентацыйных і дэгустацыйных пляцовак.

Удзельнікі рэспубліканскага свята «Апошні званок» у СШ № 14 Маладзечна наведаюць выставу, прысвечаную генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У праграме – урачыстае шэсце, узнагароджанне выпускнікоў, якія сталі прызёрамі алімпіяд па вучэбных прадметах, а таксама вызначыліся ў творчых спаборніцтвах і конкурсах, спартыўных спаборніцтвах. Падзякай міністра адукацыі будуць адзначаны і класныя кіраўнікі – намінацыя так і называецца «Самы класны кіраўнік». Завершыцца мерапрыемства вялікім святочным канцэртам.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.