Вы тут

Традыцыйныя СМІ застануцца драйверам медыйнага поля


Традыцыйныя медыя будуць адыграваць заўважную ролю ў інфармацыйнай прасторы і надалей, калі здолеюць належным чынам адаптавацца да глабальных змяненняў. Пра гэта падчас міжнароднага вебінара, які арганізавалі Кітайскі камітэт ШАС па добрасуседстве, сяброўстве і супрацоўніцтве сумесна з парталам «Хуаньцюван», заявіў Дзі Дэцзян, прафесар і навуковы кіраўнік дактарантаў Кітайскага ўніверсітэта камунікацый, прарэктар даследчага інстытута Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва і навуковы супрацоўнік дзяржаўнай ключавой лабараторыі медыяканвергенцыі.


Зараз адбываецца імклівы пераход ад афлайнавага фармата камунікацый да гібрыднага, у якім ўсё большую ролю адыграе віртуальная прастора. Усё часцей можна пачуць такі тэрмін як «метасусвет». Такім чынам вызначаюць прастору, якіая спалучае «сапраўдную» і віртуальную рэальнасць (VR). Лічыцца, што ўпершыню гэты тэрмін з’явіўся ў культавай кнізе Ніла Стывенсана «Лавіна», якая выйшла ў 1992 годзе. 

Як заўважыў Дзі Дэцзян, узровень пранікнення інтэрнэта адрозніваецца па краінах, аднак прасочваецца і агульная глабальная тэндэнцыя — свет рушыць у кірунку лічбавізацыі. Адпаведна адбываецца і трансфармацыя медыяпрасторы. «Традыцыйныя СМІ не знікнуць, — перакананы прафесар Дзі Дэцзян. — Хаця многія кажуць пра тое, што імклівае развіццё новых медыя прывядзе да смерці традыцыйных СМІ. Аднак гэта не так — нават у віртуальнай прасторы яны будуць адыграваць заўважную ролю. Пры адной умове — калі здолеюць своечасова належным чынам змяніцца, адаптавацца да новай рэальнасці».

Менавіта традыцыйныя медыя застануцца галоўнымі гульцамі на медыйным полі, паколькі яны карыстаюцца нязменным даверам у аўдыторыі. Зараз карыстальнікі ўсё часцей аддаюць перавагу атрымліваць навіны з іншых крыніц (дадаткаў, сацыяльных сетак), аднак у многіх з’яўляецца разуменне наконт якасці і дакладнасці такой інфармацыі. Нездарма менавіта такім чынам нярэдка запускаюцца шматлікія фэйкі. Іх фарміруюць і міжнародныя медыякарпарацыі, якія імкнуцца навязаць аўдыторыі пэўны пункт погляду. Як заўважыў «Звяздзе» прафесар Дзі Дэцзян, гэта глабальная праблема, супрацьстаяць такому інфармацыйнаму ўплыву магчыма толькі праз аб’яднанне намаганняў канструктыўных медыя. 

Раней у межах экспертных дыскусій падчас анлайн-семінара Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва з’явілася прапанова наконт стварэння такой пляцоўкі на платформе ШАС. Як заўважыў Дзі Дэцзян, кітайскія ўлады нездарма так шмат увагі надаюць належнаму развіццю традыцыйных СМІ. Гэты сегмент і ў перспектыве павінны захоўваць свае пазіцыі, каб адстойваць адказнасць і дакладнасць падчас падачы інфармацыі.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.