Вы тут

Уральскі завод пажарнай тэхнікі зацікаўлены ў закупцы шасі МАЗ


Уральскі завод пажарнай тэхнікі зацікаўлены ў закупцы шасі МАЗ, паведамілі ў прэс-службе Мінскага аўтамабільнага завода.


Генеральны дырэктар Мінскага аўтамабільнага завода Валерый Іванковіч правёў перагаворы з гендырэктарам Уральскага завода пажарнай тэхнікі Вадзімам Блінавым. «Яны абмеркавалі пералік мадыфікацый шасі МАЗ для вырабу пажарнай тэхнікі, умовы і тэрміны паставак. Расійскі бок выказаў зацікаўленасць у куплі амаль 100 адзінак нашай прадукцыі», — расказалі ў прэс-службе.

Уральскі завод пажарнай тэхнікі — прадпрыемства па вырабе пажарных аўтамабіляў рознага прызначэння. Завод серыйна выпускае больш за 50 мадыфікацый, сярод якіх аўтацыстэрны, помпавыя станцыі, рукаўныя, помпава-рукаўныя, парашковыя, пеннага тушэння, штабныя і аэрадромныя пажарныя аўтамабілі.

Мінскі аўтамабільны завод — адно з буйнейшых беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў, якое спецыялізуецца на выпуску велікагрузных аўтамабіляў, спецтэхнікі, аўтобусаў, тралейбусаў і прычапной тэхнікі. Тэхніка адпавядае экалагічным стандартам Еўра-3, 4, 5 і 6. З канвеера завода сыходзяць седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, шасі пад устаноўку рознага спецабсталявання — усяго больш за 500 мадэлей і 3 тыс. мадыфікацый.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.