Вы тут

Лукашэнка: Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі з’яўляецца эфектыўным адказам на новыя выклікі


Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі — эфектыўны адказ на новыя выклікі. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім відэазвароце на пленарным пасяджэнні IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіць у Гродне, перадае БелТА.


«Для Беларусі і Расіі форум даўно стаў адным з сімвалаў сваяцтва славянскіх народаў. Само жыццё паказвае, што мы знайшлі фармат міжрэгіянальнага і міждзяржаўнага ўзаемадзеяння, які сапраўды адпавядае карэнным інтарэсам беларусаў і расіян. Больш за тое, форум з’яўляецца эфектыўным і адэкватным адказам на новыя выклікі, з якімі мы сутыкнуліся сёння», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён зазначыў, што ў самыя цяжкія часы міжрэгіянальнае супрацоўніцтва заўсёды выручала. «Так было ў 1990-я, калі менавіта на ўзроўні рэгіёнаў удалося захаваць не толькі эканамічныя сувязі, але і ментальнае і духоўнае адзінства двух брацкіх народаў. І сёння форум з’яўляецца народнай ініцыятывай, а не вынікам рашэнняў зверху. Гэта дыялогавая пляцоўка, дзе выпрацоўваюцца механізмы па рэалізацыі дамоўленасцей, прынятых на высокім і вышэйшым узроўнях», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў цяперашніх геапалітычных рэаліях форум выконвае важную місію — садзейнічае стварэнню трывалай эканамічнай асновы ў будаўніцтве Саюзнай дзяржавы.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, у бягучым годзе ў разы актывізаваліся кантакты з кіраўнікамі расійскіх рэгіёнаў. І геаграфія такіх кантактаў пашыраецца. Некаторыя губернатары пабывалі ў Беларусі не адзін раз. «Можна ўпэўнена сказаць, наша краіна знайшла чым зацікавіць кожную дэлегацыю. Мы атрымалі новыя магчымасці для экспарту тавараў і паслуг, а нашы спецыялісты набылі ўнікальныя кампетэнцыі, як у выпадку з будаўніцтвам касмадрома Усходні або Беларускай атамнай станцыі», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў у бліжэйшы час правесці поўную інвентарызацыю таго, як выконваюцца рашэнні форуму. «Не для кантролю, а для аптымізацыі ўсіх дамоўленасцей», — растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

У перспектыве, заявіў Прэзідэнт, неабходна імкнуцца да таго, каб зрабіць гэту пляцоўку цэнтрам прыцягнення міжрэгіянальных ініцыятыў.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.