Вы тут

Таргі на БВФБ: долар і еўра імкліва растуць, расійскі рубель зноў патаннеў


У першы дзень ліпеня кошт кошыка валют вырас адразу на 0,59 % і абнавіў гістарычны максімум. Нагадаем, што на таргах у сераду кошык валют падаражэў асабліва моцна. Усяго за дзень яго кошт падскочыў на 2,46 %. За ўсю гісторыю таргоў больш было толькі двойчы. За чэрвень кошык валют падаражэў на 8,44 %, а з пачатку года ўжо на 17,78 %.


На гэты раз курс долара вырас больш чым на тры капейкі да 2,5979 BYN/USD, што з’яўляецца максімумам за 24 дні. Умацаванне долара ідзе ўжо трэці дзень. За гэты час яго кошт павялічыўся на 0,0758 BYN. Да гэтага было восем гандлёвых сесій, якія прывялі да зніжэння кошту долара на 0,0422 BYN.

Курс еўра ірвануў уверх адразу на сем капеек да 2,7400 BYN / EUR. Еўра ўвесь гэты тыдзень штодня даражэў да беларускага рубля. Сумарна за тыдзень яго кошт вырас на 0,0797 BYN і апынуўся на максімуме за 23 дні.

А вось курс расійскага рубля мае іншую дынаміку. Сёння ён упаў на 0,0279 BYN да 4,8586 BYN / 100 RUB. Расійскі рубель таннее другі дзень. Ён за гэты час саступіў беларускаму рублю 0,1119 BYN, а да гэтага знаходзіўся на гістарычным максімуме.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.