Вы тут

Тэхніка будучыні: «Гомсельмаш» запусціць у масавую вытворчасць новыя мадэлі камбайнаў з 2023 года


мадэлей збожжаўборачных камбайнаў з гібрыднай сістэмай малацьбы і сепарацыі, паведамілі на прадпрыемстве.


Холдынг «Гомсельмаш» займае ўпэўненую пазіцыю па пастаўцы збожжа- і кормаўборачных камбайнаў для прадпрыемстваў агракомплексу краіны. Таксама ўносіць важкі ўклад у фарміраванне беларускага экспартнага партфеля. Паспяховаму прасоўванню брэндавай тэхнікі як на ўнутраны, так і на знешнія рынкі садзейнічае каласальная работа гомельскіх камбайнабудаўнікоў па мадэрнізацыі лінейкі прадукцыі, а таксама абнаўленнні вытворчай базы.

«Сённяшняе пакаленне камбайнаў „Гомсельмаш“ — эфектыўныя, эканамічныя аграмашыны з выйгрышнымі канструкцыйнымі рашэннямі, шырокай базавай камплектацыяй і багатым наборам дадатковых опцый, сучаснай камфортнай кабінай аператара, прывабным знешнім дызайнам», — расказалі на прадпрыемстве. Адзін з яркіх прыкладаў — высокапрадукцыйны збожжаўборачны камбайн прэміум-класа з гібрыднай схемай малацьбы і сепарацыі GS2124. Ён аснашчаны сістэмамі дакладнага земляробства, таксама прыцягвае аграрыяў іншымі прагрэсіўнымі рашэннямі. Флагманская мадэль стала лаўрэатам конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» па выніках 2021 года ў намінацыі «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння». Распрацоўшчык мадэлі — ААТ «Гомсельмаш» — удастоены дыплома «Стабільная якасць».

На прадпрыемстве рэалізуюць новыя маштабныя праекты ў сельгасмашынабудаванні. «Так, падрыхтаваны да масавай вытворчасці з 2023 года новыя магутныя мадэлі збожжаўборачных камбайнаў з гібрыднай сістэмай малацьбы і сепарацыі GH800 і GH810, распрацаваныя на аснове серыйнага камбайна GS3219. Разам з тым гатовы пачаць прамысловы выпуск новага прадукцыйнага ротарнага камбайна GR700», — паведамілі на прадпрыемстве.

Не абышлася без комплекснага абнаўлення і класічная серыя збожжаўборачных камбайнаў GS. «Мадэлі яе рада — GS812, GS10, GS12А1 — сёння могуць выпускацца ў палепшаных мадыфікацыях з новай камфортнай кабінай аператара, а таксама цэлым комплексам канструкцыйных змяненняў», — дадалі ў холдынгу.

У холдынгу створаны поўны комплекс сучасных вытворчых тэхналогій. Тут не толькі вырабляюць, але і самастойна распрацоўваюць агратэхніку. У руках спецыялістаў — найноўшыя тэхналогіі канструіравання і мадэліравання. Таксама на высокім узроўні аснашчаны выпрабавальны цэнтр і эксперыментальная вытворчасць.

Холдынг «Гомсельмаш» — адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, што ўваходзіць у лік лідараў сусветнага рынку камбайнаў і іншых складаных сельгасмашын. Прадпрыемства выпускае мадэльныя рады збожжаўборачных і кормаўборачных камбайнаў, пачаткаўборачныя і бульбаўборачныя камбайны, касілкі і іншую сельгастэхніку. Камбайны працуюць на палях краін блізкага і далёкага замежжа. Кампанія мае шырокую тавараправодную сетку, сумесныя прадпрыемствы і зборачныя вытворчасці.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.