Вы тут

Дэгустацыя і майстар-класы па вэнджанні. «Свята вяндліны» пройдзе ў Гродзенскім раёне 13 жніўня


У аграгарадку Капцёўка Гродзенскага раёна 13 жніўня пройдзе «Свята вяндліны», паведамляе БелТА са спасылкай на Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйным цэнтр.


«На традыцыйнае свята мы запрашаем усіх жадаючых. Галоўны герой свята, Копціч, навучыць майстэрству вэнджання мяса і рыбы, а яшчэ пачастуе мясцовымі далікатэсамі. На яго падворку можна будзе таксама даведацца аб гісторыі і культуры аграгарадка», — адзначылі ў культурна-інфармацыйным цэнтры.

Паводле слоў арганізатараў, у праграме брэндавага свята запланаваны канцэрт калектываў аматарскай творчасці клубных устаноў Гродзенскага раёна, забаўляльныя анімацыйныя, гульнявыя праграмы не толькі для дзяцей, але і дарослых. На святочнай пляцоўцы будзе працаваць выстава-продаж харчовых тавараў і сувенірнай прадукцыі.

Адным з важных момантаў урачыстага адкрыцця «Свята вяндліны» стане ўшаноўванне заслужаных жыхароў Капцёўскага сельскага Савета.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.