Вы тут

Галоўчанка заявіў аб аднаўленні сітуацыі з экспартам у Беларусі


У Беларусі аднаўляецца сітуацыя з экспартам. Пра гэта сёння заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка пасля наведвання археалагічных раскопак на месцы Мінскага гарадзішча, паведамляе БелТА.


«Што тычыцца экспарту, то ў нас было пэўнае прасяданне, звязанае з прамым уплывам санкцый і стратай украінскага рынку. Але пачынаючы з чэрвеня мы прырастаем у экспарце тавараў ад 6% да 8%. Таму сітуацыя з экспартам аднаўляецца», — сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, гэта вынік карпатлівай і напружанай працы, якую праводзяць урад і прадпрыемствы. «У нас ідзе станоўчая дынаміка па штомесячным аднаўленні экспарту. Кожны месяц паляпшаецца знешнегандлёвае сальда. Зараз дадатнае сальда складае $2, 3 млрд. Разлічваем, што па жніўню яно яшчэ павялічыцца на $500 млн», — паведаміў прэм’ер-міністр.

«Кожнае з 8 тыс. буйных прадпрыемстваў мы маніторам штотыдзень. Валодаем сітуацыяй па кожным з іх. Мы бачым, што ўвесь комплекс абмежаванняў — санкцыі, лагістыка, разлікі — стварае сур’ёзныя праблемы для любога прадпрыемства. Але я лічу, што тое, як мы спраўляемся з гэтымі выклікамі, — вельмі годны вынік. Мы матываваныя, мы не здадзімся і дакажам, што не адным захадам свет заканчваецца», — падкрэсліў кіраўнік урада.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.