Вы тут

Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове ў эканоміку Беларусі ў 2022 годзе выраслі на 15 працэнтаў


Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове ў эканоміку Беларусі ў 2022 годзе выраслі на 15 працэнтаў, расказаў БелТА міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў.


«Па выніках 2022 года прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове склалі $1,5 млрд, павялічыўшыся на 15,3 працэнта адносна 2021 года», — сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Паводле яго слоў, у мінулым годзе вялася работа па рэалізацыі каля 1 тыс. камерцыйных інвестыцыйных праектаў, 175 з іх былі завершаны. «У 2023-м плануем рэалізацыю таксама каля 1 тыс. праектаў з агульным аб’ёмам інвестыцый каля Br6 млрд», — паведаміў міністр.

Паспяхова функцыянуюць прэферэнцыйныя рэжымы. У 2022 годзе ў СЭЗ, індустрыяльны парк «Вялікі камень» і «Брэміна-Орша» прыйшло 53 новыя рэзідэнты. Імі будуць рэалізаваны бізнес-ідэі ў дрэваапрацоўцы, сельскай гаспадарцы, хімічнай прамысловасці, машынабудаванні, фармацэўтыцы і іншых перспектыўных сферах. З’явіцца 2,7 тыс. новых высокапрадукцыйных рабочых месцаў.

«Дзяржава працягвае інвесціраваць у будаўніцтва жылля і сацыяльнай інфраструктуры. У мінулым годзе пабудавана больш як 4,2 млн кв.м жылля, 29 аб’ектаў аховы здароўя, 4 школы, 11 дзіцячых садоў, іншыя інфраструктурныя аб’екты. Усяго ў рамках Нацыянальнага інфраструктурнага плана рэалізоўвалася больш як 530 інфраструктурных праектаў з аб’ёмам фінансавання Br3,2 млрд», — расказаў кіраўнік Мінэканомікі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.