Вы тут

Раман Галоўчанка сустрэўся з Аляксеем Ліхачовым


З моманту ўключэння першага энергаблока БелАЭС у энергасістэму выпрацавана 11,7 млрд кВт.г. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з генеральным дырэктарам дзяржкарпарацыі «Расатам» Аляксеем Ліхачовым, перадае БелТА.


Па словах Рамана Галоўчанка, у лістападзе мінулага года на палях форуму «Атамэкспа» у Сочы падпісана міжурадавае пагадненне аб абыходжанні з адпрацаваным ядзерным палівам. У Беларусі ў цяперашні час праводзіцца адпаведная працэдура яго ратыфікацыі

«Што датычыцца сумеснага праекта па атамнай станцыі, з моманту нашай мінулай сустрэчы ў жніўні 2022 года адбылося нямала пазітыўных падзей у яго рэалізацыі. 9 лістапада 2022 года першы энергаблок уключаны ў сетку і ўстойліва працуе на намінальнай магутнасці. Летась было выпрацавана 4,69 млрд кВт.г, што дазволіла нашай краіне сэканоміць значную колькасць спажытага прыроднага газу. З моманту яго ўключэння ў аб’яднаную энергасістэму (3 лістапада 2020 года. — Заўв. БелТА) выпрацавана практычна 11,7 млрд кВт.г», — расказаў прэм’ер-міністр.

Ідуць работы па другім энергаблоку. «Рэалізуюцца ўсе мерапрыемствы этапу фізічнага пуску. Спадзяёмся, што першае ўключэнне ў сетку адбудзецца ў сакавіку гэтага года з выхадам на этап энергетычнага пуску. Рады, што ўсё ідзе ў планавым парадку», — паведаміў кіраўнік беларускага ўрада.

Ён адзначыў, што пытанні БелАЭС прыцягваюць вялікую ўвагу грамадства. «Мы фіксуем, што ў краіне гэта адна з важных і пазітыўных інфармацыйных падстаў, у адрозненне ад крытыканаў, якія знаходзяцца за мяжой», — звярнуў увагу прэм’ер-міністр.

У сваю чаргу Аляксей Ліхачоў канстатаваў, што першы энергаблок — гэта першы ў свеце блок пакалення 3+, пабудаваны па экспартнай тэхналогіі. «Вы ўсё сказалі пра першы блок дакладна. Мы выканалі ўсе свае абавязацельствы. Што тычыцца блока нумар два, у снежні мінулага года, у адпаведнасці з вашымі даручэннямі, перайшлі да этапу фізічнага пуску, паліва загружана. Чакаем адпаведнага рашэння рэгулятара, каб пачаць выходзіць на магутнасць і прывесці блок да тэхнічнай эксплуатацыі. У нас вялікія перспектывы ў сувязі з пашырэннем узаемадзеяння ў сферы атамнай энергетыкі», — падкрэсліў ён.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.