Вы тут

Касмічны турызм у Кітаі з’явіцца ў 2025 годзе


Чакаецца, што з развіццём касмічных тэхналогій масавыя субарбітальныя палёты могуць стаць рэальнасцю. Па словах Лі Цыньфэна, намесніка генеральнага дырэктара прадпрыемства па вытворчасці касмічнага рыштунку кампаніі CAS Space, сёлета іх кампанія працягне распрацоўку лятальных апаратаў для касмічных падарожжаў, а ў 2025 годзе плануе ажыццявіць запуск і вяртанне першага беспілотнага апарата праграмы абслугоўвання для падарожжаў у космас, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У апошнія гады тут завяршаецца стварэнне ўсяго ланцужка камерцыйнай аэракасмічнай прамысловасці, якая аб’ядноўвае запуск ракет, распрацоўку касмічных апаратаў і прымяненне аэракасмічнай тэхнікі, што закладвае трывалую аснову для развіцця камерцыйнай аэракасмічнай галіны ў Кітаі.

Абсталяванне ўжо зараз можна пабачыць у выставачнай зале кітайскай астранаўтыкі ў раёне Наньша горада Гуанчжоў (правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай). Тут увагу прыцягвае белая касмічная капсула. Яна выраблена з кампазітных матэрыялаў, мае чатыры назіральныя акны, убудаваны аварыйны рухавік і 7 пасадачных месцаў. З моманту запуску капсулы да яе вяртання патрабуецца гадзіна, а час палёту ў бязважкасці складае прыкладна 5-10 хвілін.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.