Вы тут

Выстава «Аляксандр Дэмарын. Адчуваючы сэрцам» адкрылася ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны


15 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Аляксандр Дэмарын. Адчуваючы сэрцам», прымеркаванага да 85-годдзя з дня нараджэння мастака.


На адкрыцці выступілі: дырэктар музея заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Варапаеў, куратар часовай экспазіцыі, намеснік галоўнага захавальніка фондаў Рыма Рум, удава мастака Валянціна Савіцкая.

Часовая экспазіцыя ўяўляе сабой рэтраспектыву работ Аляксандра Дэмарына, выкананых у розныя перыяды яго жыцця. Аснову складуць графічныя лісты, створаныя да літаратурных твораў беларускіх і рускіх пісьменнікаў, — Якуба Коласа, Івана Мележа, Івана Шамякіна, Вячаслава Шышкова, Аляксандра Пушкіна, Льва Талстога, Уладзіміра Маякоўскага, Міхаіла Шолахава і іншых. Сярод жывапісных твораў цэнтральнае месца зойме палатно «Пераправа. Год 1944», якое стала знакавым для многіх выстаў, прысвечаных вызваленню Беларусі.

Дапоўнілі экспазіцыю дакументы, фотаматэрыялы і асабістыя рэчы з сямейнага архіва.

Мерапрыемства завяршылася экскурсіяй па выставе, якую правяла Рыма Рум.

Даведачна:

Аляксандр Міхайлавіч Дэмарын (1938-2018) — таленавіты беларускі мастак, галоўнай творчай стыхіяй якога стала графіка. У сваіх творах ён імкнуўся да манументальнасці ў вырашэнні графічных лістоў, пошуку індывідуальнага падыходу да кожнага персанажу.

Творы А. М. Дэмарына знаходзяцца ў калекцыях Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Саюза беларускіх мастакоў, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і ў прыватных зборах.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.