Вы тут

Выбарчая кампанія па выбарах прэзідэнта і парламента стартуе ў Турцыі


У Турцыі 18 сакавіка стартуе выбарчая кампанія па выбарах прэзідэнта і парламента. «Каляндар выбараў» зацвердзіў Вышэйшы выбарчы савет краіны, паведамляе ТАСС.


Кампанія працягнецца да 13 мая — да «дня цішыні». Галасаванне пройдзе 14 мая. Пры неабходнасці другі тур прэзідэнцкіх выбараў можа адбыцца 28 траўня.

Як прапісана ў рашэнні ЦВК, вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты будзе ісці з 19 па 23 сакавіка. Спіс прэтэндэнтаў апублікуюць 31 сакавіка. Пасля гэтага яны змогуць прыступіць да перадвыбарнай агітацыі.

Палітычным партыям або саюзам варта прадставіць у ЦВК спісы кандыдатаў да канца дня 24 сакавіка.

Указ аб правядзенні выбараў цяперашні турэцкі лідар Рэджэп Таіп Эрдаган падпісаў 10 сакавіка. Першапачаткова яны планаваліся на 18 чэрвеня.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.