Вы тут

Туман і галалёдзіца: МНС папярэджвае аб небяспецы з-за ўмоў надвор’я


Міністэрства па надзвычайных сітуацыях папярэджвае аб небяспецы пры тумане і галалёдзіцы 22 сакавіка, паведамляе БелТА.


Фактары небяспекі пры такіх з’явах надвор’я — пашкоджванне або абрыў ліній сувязі і электраперадачы, зніжэнне бачнасці, ускладненне руху транспарту. Павялічваецца верагоднасць дарожна-транспартных здарэнняў і рызыка траўматызму насельніцтва. Станоўчая тэмпература выклікае раставанне снежнага покрыва, у выніку пагаршаецца гідралагічная абстаноўка: можа ўзнікаць затапленне ад рэк і талай вады, асабліва ў нізінных участках мясцовасці. Лёд на вадаёмах страчвае трываласць, адпаведна ўзрастае рызыка небяспекі няшчасных выпадкаў.

Згодна з данымі Белгідрамета, сёння па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па паўночным захадзе невялікія кароткачасовыя дажджы. У ранішні час месцамі туман, па паўночным усходзе на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 4-9 м/с. Тэмпература паветра складзе ад 8 да 14 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — да 16 градусаў вышэй за нуль.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.