Вы тут

Пайшла з жыцця Сун Сяолань — дачка кітайскага вучонага Гаа Мана


30 сакавіка 2023 года на 71-м годзе жыцця пайшла ў іншы свет сціплы і не чужы для Беларусі чалавек — кітаянка, якую ведалі многія беларускія пісьменнікі, журналісты, перакладчыкі... Сун Сяолань — дачка кітайскага перакладчыка, пісьменніка, вучонага, мастака, русіста і беларусіста Гаа Мана (1926 — 2017).


Будучы чалавекам самадастатковым, здольным на ўласныя здзяйсненні, Сун Сяолань доўгія гады жыцця прысвяціла догляду за хворымі бацькамі. Мне давялося сустракацца з ёю ў пекінскай кватэры Гаа Мана тройчы — у 2015 — 2016 гады. Яе ведалі беларускія пісьменнікі, журналісты, літаратуразнаўцы Навум Гальпяровіч, Мікалай Літвінаў, Вераніка Карлюкевіч, Дар’я Нечыпарук, шмат хто яшчэ. Яна ўражвала сціпласцю, гатоўнасцю дапамагчы ў вырашэнні любога пытання. Заўсёды цікавілася клопатамі гасцей Гаа Мана, спрыяла іх доўгім перамовам з вялікім кітайскім перакладчыкам, дапамагала знаходзіць той ці іншы артэфакт, тую ці іншую кнігу ў іх кватэры, якая ўяўялялася багатай бібліятэкай, багатым архівам, сапраўдным музеем сяброўства Кітая і Расіі і Беларусі. 

Гаа Ман не валодаў камп’ютарам і Сун Сяолань дапамагала весці яму ліставанне з Беларуссю і ўсім светам. Дзякуючы ёй і ў сталым узросце вялікі кітайскі сябра Беларусі, які яшчэ ў 1958 годзе выдаў у Кітаі ў сваіх і Гэ Баоцюаня перакладах кнігу выбранай паэзіі Максіма Танка, прымаў у Пекіне беларускіх літаратараў, дзякуючы свайму багатаму архіву адказваў на ўсемагчымыя пытанні. 

Пасля смерці Гаа Мана яго дачка рупліва займалася архівам свайго вялікага бацькі, разумеючы, што зробленае ім належыць кітайскай і сусветнай культуры. Літаральна незадоўга перад яе смерцю пабачыла свет вялікая, грунтоўная кніга пра Гаа Мана, у якой Сун Сяолань прыняла самы чынны ўдзел. 

Светлая памяць пра добрага сябра Беларусі і беларускай культуры Сун Сяолань застанецца ў нашых сэрцах, нашай памяці. 

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.