Вы тут

Фестываль «Мінская вясна» у 38-ы раз стартуе ў Белдзяржфілармоніі


Фестываль музыкі «Мінская вясна» у 38-ы раз стартуе ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі 1 красавіка і працягнецца па 24 красавіка, паведамляе БелТА.


«Мінская вясна» адкрыецца канцэртам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра ў дзень нараджэння Сяргея Рахманінава. Сёлета музычны свет адзначае 150-годдзе з дня нараджэння найвялікшага музыканта. Традыцыйна не абыдзецца без прэм’ер. У Беларусі 7 красавіка ўпершыню прагучыць музыка вядомага расійскага і таджыкскага кампазітара народнага артыста Рэспублікі Таджыкістан Талібхона Шахідзі», — распавялі ў Міністэрстве культуры.

Цяперашняя «Мінская вясна» адзначана важнай падзеяй — спаўняецца 60 гадоў, як у Белдзяржфілармоніі з’явіўся канцэртны арган. У вялікай зале ў рамках цыкла «Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва» адбудзецца сольны канцэрт заслужанага артыста Расіі Аляксандра Фісейскага.

Фінальным акордам «Мінскай вясны» стане канцэрт Дзяржаўнага камернага аркестра 24 красавіка, які адзначае сваё 55-годдзе ў гэтым сезоне.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.