Вы тут

Сергеенка: Гэта ўсе старонкі нашай ваеннай гісторыі, якія мы павінны памятаць


Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка разам са сваімі калегамі ўсклаў кветкі да манумента «Танк-вызваліцель». Танк Т-34, які ўстаноўлены на пастаменце каля сталічнага Дома афіцэраў, з’яўляецца сімвалам вызвалення Мінска. Менавіта на такой баявой машыне раніцай 3 ліпеня 1944 года ў сталіцу Беларусі ўехаў экіпаж малодшага лейтэнанта Дзмітрыя Фролікава.


«Гэты помнік увасабляе подзвіг усіх воінаў, якія вызвалялі Беларусь і Мінск, помнік героям-танкістам другога Тацынскага танкавага корпуса пад камандаваннем генерала Бурдзейнага», — адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Ён таксама нагадаў, што менавіта Аляксей Сямёнавіч Бурдзейны ў 1961 годзе запаліў Вечны агонь каля манумента на плошчы Перамогі ў Мінску, а 52 злучэнням і часцям пасля вызвалення Мінска было прысвоена званне мінскіх. Многія з іх і сёння функцыянуюць у складзе Узброеных сіл Расіі.

«Гэта ўсе старонкі нашай ваеннай гісторыі, якія мы павінны памятаць, ведаць, адкрываць для сябе, вывучаць, — падкрэсліў Ігар Сергеенка. — Гэта памяць і ў назвах вуліц, і ў музейных экспазіцыях, у творах культуры і мастацтва, у манументах. Гэта наша памяць, наша гісторыя, якую трэба шанаваць, берагчы. І мы да гэтага так ставімся — як да самага святога, самага дарагога».

Ён перакананы, што пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны трэба абавязкова памятаць, каб шанаваць мір і заслугі таго пакалення людзей, якія прайшлі горан вайны. «Яны цану міру ведаюць больш, чым мы сёння, — звярнуў увагу кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. — А мы, нашчадкі, проста абавязаны захаваць гэты мір. Па-іншаму быць не можа».

Ігар Сергеенка лічыць абсалютна непрымальным тое, што адбываецца ў суседніх з Беларуссю краінах Балтыі і Польшчы, ва Украіне, дзе знішчаюцца помнікі і цынічна фальсіфікуюцца гістарычныя факты пра Вялікую Перамогу, і нагадаў, што за тую ж Польшчу было аддадзена 600 тысяч жыццяў нашых воінаў.

Паводле БелТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.