Вы тут

Імёны і традыцыі: фестываль «Маладзечна-2023» адкрывае новую старонку


Пачуць новыя імёны і песні маладых выканаўцаў можна будзе на XXII Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2023», які пройдзе 9-10 чэрвеня. Чым будзе прыцягваць фестываль і якія чаканні ад яго, распавялі БелТА канкурсанты і мастацкі кіраўнік, галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я. Фінберга Максім Расоха.


«Гэта фестываль беларускай песні і паэзіі, таму ён вельмі значны для нашай краіны. Ён напоўнены нашай культурай, якую мы пастаянна прапагандуем. Фестываль — гэта ўнікальная магчымасць даведацца, што адбываецца ў нашай краіне ў сферы беларускай песні і паэзіі, пачуць новыя імёны і песні маладых выканаўцаў, якія ў будучыні зоймуць нішу беларускіх эстрадных зорак», — сказаў Максім Расоха.

Паводле яго слоў, гэты фестываль — свята для Маладзечна і ўсёй рэспублікі. У горадзе збяруцца госці з усіх абласцей. «Створана шмат лакацый, і яны абсалютна рознай тэматыкі: для дзяцей і дарослых, кінапаказы, дыскатэкі, канцэрты, выставы і кірмашы. Гэта будзе сапраўднае свята», — адзначыў мастацкі кіраўнік.

У конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні прымае ўдзел 21 малады выканаўца — па тры ад кожнай вобласці і горада Мінска. Са сцэны прагучыць мноства беларускіх песень, якія для выканання канкурсанты падбіралі самі.

Адкрыццё фестывалю плануецца з удзелам фіналістаў «Х-Фактар» і «Фактор.by». Упершыню ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 3» будуць ісці другі і трэці туры Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.