Вы тут

Яблычны рай: куды падзець ураджай?


Сёлета ў фермера з вёскі Саўдзеневічы Лагойскага раёна Сяргея Штацкага (на фотаздымку) незвычайны ўраджай яблык — галіны ломяцца ад антонавак, штрыфелю, пепіну-шафраннага, апорту... Стары сад (пасляваеннай пасадкі) шчодра пладаносіць кожныя тры гады, і вось сёлета зноў на яблынях усыпана, як той казаў, да самай макаўкі. Здаецца, радавацца б гаспадару гэткаму саду, а ён сумна паглядае на абвіслыя пад цяжарам галіны.

1378333702620_1

— Час здымаць і здаваць яблыкі. Ці не прападзе мой ураджай, ці забяруць яго нарыхтоўшчыкі з каапгандлю і харчовых камбінатаў? Сёлета ў Беларусі яблычны неўраджай, спадзяюся, ахвотнікаў набыць садавіну будзе нямала, — заклапочана разважае Сяргей Штацкі. — 120 мяхоў з яблыкамі зачакаліся нарыхтоўшчыкаў.

1378333705442_2

Сяргей вядзе сцежкаю паўз дрэвы, зламаныя ад незвычайнай нагрузкі. Агромністыя галіны ляжаць на зямлі, на іх балюча глядзець. На ўскрайку саду ў некалькі радоў стаяць мяхі з яблыкамі. Але гаспадар упэўнены, што попыт на антонаўку сёлета будзе як і ў мінулыя гады. Бо з гэтага гатунку і сок якасны атрымліваецца, і павідла смачнае. І для дзіцячага харчавання антонаўка — важны складнік. А ўжо для замочвання ў бочках лепей за антонаўку яблыка не знайсці. У Штацкага на садовай плантацыі ажно некалькі яе гатункаў.

1378333707628_3

На васьмі з паловаю садовых гектарах фермера расце 1250 пладаносных дрэў. З некаторых яблынь ураджай можа даходзіць ад 700 кілаграмаў да тоны. Не дзіўна, бо вага некаторых пладоў дасягае трохсот грамаў. А яблык яшчэ наліваецца, расце, мацнее.

1378333710233_4

— Сярэдні ўраджай майго саду сёлета — 300-400 тон, — кажа гаспадар. — Атрымалася так, што ўсе кліматычныя ўмовы спрыялі гэткаму ўраджаю. Хвалююся, што восеньскія вятры могуць нашкодзіць саду, і зламаных дрэў можа быць яшчэ болей.

У Лагойскім райспажыўсаюзе

сапраўды ведаюць пра яблычны ўраджай Сяргея Штацкага і гатовы набыць у фермера і таварныя яблыкі, і антонаўку для замочкі. А нетаварную садавіну будуць набываць нават у неабмежаванай колькасці. Гэтымі днямі першыя тоны «вітамінаў» ужо вывезены з Саўдзеневіцкага саду на харчовыя камбінаты.

Анатоль КЛЯШЧУК. Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.