Вы тут

Усе — у Навагрудак


«Навагрудскі замак — 2013» — міжнародны фестываль культуры сярэднявечча. З 6 па 7 верасня мерапрыемства адбудзецца ў першай сталіцы ВКЛ.

У Румыніі, Чэхіі і Германіі святы такога кшталту ладзяцца даволі даўно. У Беларусі — з 2000 года і толькі ў Навагрудку. Як-ніяк тысячагадовая гісторыя горада (заснаваны ў 1044-м) ідэальна адпавядае канцэпцыі фестывалю. Сёлетні — стане шостым.

Хто прыедзе?

300 рыцараў і артыстаў дапамогуць перанесці жыццё Навагрудка ў святочную атмасферу сярэднявечча. З'едуцца больш як 20 рыцарскіх клубаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы. Сярод іх — «Арыдан», «Рускі сцяг», «Фенікс», «Азгард», «Дзікае паляванне».

Навагрудак сустрэне і лучнікаў, і акцёраў, і танцораў, і мноства музычных калектываў.

Што чакаем?

7 верасня ўрачыстым ходам рыцараў з дамамі іх сэрцаў пачнецца асноўная частка імпрэзы. Героі ў касцюмах эпохі сярэднявечча рушаць ад лагера, што будзе знаходзіцца каля падножжа Замкавай гары, да цэнтральнай плошчы горада. Пасля адбудзецца не менш урачыстае адкрыццё фестывалю, а таксама знаёмства з рыцарскімі клубамі. Апошняе закончыцца першым паядынкам. А затым — масавыя рыцарскія баі як сімвалічнае адлюстраванне абароны сцен Навагрудскага замка.

1378415818433_6-26

У гэты ж дзень чакаем турнір лучнікаў, які арганізуе Гільдыя лучнікаў Беларусі. Шэраг вогненных шоу ад кіеўскага тэатра гістарычнага танца «Альентрада» ўпрыгожаць мерапрыемства таксама. Як толькі пачне вечарэць, дзеянні перанясуцца на галоўную гарадскую сцэну. Менавіта там карануюць Міндоўга. Своеасаблівая інаўгурацыя караля — грандыёзная тэатралізаваная пастанова, максімальна набліжаная да рэчаіснасці. Пастанова зменіцца святочным канцэртам, сярод удзельнікаў якога — рок-групы «Jаhkеу» і «Аіllіоn», беларускі спявак Пётр Ялфімаў. А далей — наймаштабнейшае фаер-шоу.

8 верасня госці і жыхары Навагрудка ўбачаць конны рыцарскі турнір, падрыхтаваны лепшымі рыцарамі не толькі Беларусі, але і замежжа. Можна будзе пазнаёміцца з паказальнымі выступленнямі лучнікаў, пераняць штосьці дзякуючы танцавальным майстар-класам. Затым — канцэрт-шоу «Развітанне з легендай». Штурм Замкавай гары — гэта заўжды кульмінацыя.

Што было на мінулых фестывалях?

Ключавой падзеяй першага мерапрыемства стала навала тэўтонскіх рыцараў (бой датуецца 1394 годам), другога — каранацыя Міндоўга. Трэці ж фестываль меў 2 этапы: спачатку маштабная музычная імпрэза, затым — рыцарскі турнір. Былі і фестывалі, прысвечаныя сярэдневяковай кухні і рамёствам, рыцарскім клубам з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Чэхіі. У 2010 годзе паспяхова рэканструявалі Грунвальдскую бітву.

Чаму можна парадавацца?

Рыцарскі лагер каля падножжа Замкавай гары. Ператварэнне рова ў рысталішча для выдатных наезнікаў. Апошняе — надзвычайна цікавы складнік фестывалю: конныя рыцары дэманструюць выпрацаваныя навыкі. Калі пашанцуе, можна ўбачыць славутае практыкаванне «ўдар сарацына», якое крыжакі прывезлі з Палесціны. Яго сутнасць у наступным: на поўным ходзе наезнік кап'ём патрапляе ў невялікі рухомы шчыт, дзе на адваротным боку замацаваны даволі цяжкі груз. Рыцару неабходна не толькі патрапіць у мішэнь, але і паспець адхінуцца ад грузу. Не адхінешся — груз паляціць на цябе. У любым выпадку публіка застанецца ў захапленні.

На цэнтральнай плошчы — менестрэлі сярэднявечча. Адважныя воіны змагаюцца між сабой за права лічыцца лепшымі ў валоданні мяча.

...Блізіцца ноч. Навагрудскі фестываль толькі набірае абароты. Запальваюцца факелы. Гарадское жыццё актывізуецца напоўніцу.

Маргарыта СІДАР

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.