Сцяг Беларусі падняты ў алімпійскім Сочы. Урачыстая цырымонія падняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь на ХХІІ Алімпійскіх зімовых гульнях 2014 года адбылася ўчора ў Горнай алімпійскай вёсцы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Пасольства Беларусі ў Расіі.
Гэта сімвалічнае мерапрыемства правяла мэр Горнай вёскі, алімпійская чэмпіёнка расійская канькабежка Святлана Журава. У цырымоніі прынялі ўдзел першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі, шэф беларускай місіі на Алімпійскіх гульнях, намеснік генеральнага сакратара, начальнік упраўлення развіцця алімпійскага руху НАК Беларусі Дзмітрый Даўгалёнак, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка, спартсмены і прадстаўнікі СМІ. Затым беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у богаслужэнні ў нядаўна асвячоным храме Нерукатворнага Абраза Хрыста Збавіцеля ў Сочы, дзе Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл адслужыў малебен.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».