Вы тут

Фе­но­мен Га­ры По­тэ­ра


Гэ­та і са­праўд­ны мож­на бы­ло на­зваць фе­но­ме­нам. Рэ­корд­ныя ты­ра­жы кніг, якія рас­куп­ля­лі­ся ў сціс­лыя тэр­мі­ны. Рэ­корд­ныя ка­са­выя збо­ры ад філь­маў. Рэ­корд­ная па­пу­ляр­насць га­лоў­на­га ге­роя ся­род дзя­цей і пад­лет­каў па ўсім све­це...

У тым лі­ку і ў на­шай кра­і­не...

Па­мя­таю, як на ад­ным школь­ным на­ва­год­нім ра­ніш­ні­ку — а я «быў» там Дзе­дам Ма­ро­зам, а зна­чыць па­ві­нен быў вы­зна­чаць пе­ра­мож­цаў ся­род на­ва­год­ніх кас­цю­маў — так цяж­ка бы­ло вы­браць са­мых леп­шых у гэ­тай на­мі­на­цыі. Бо, па­цяс­ніў­шы тра­ды­цый­ных «сня­жы­нак», «зай­чы­каў», «сне­га­ві­коў», на ра­ніш­ні­ку пры­сут­ні­ча­ла аж шэсць (!) «Га­ры По­тэ­раў». Амаль са­праўд­ных, у чор­ных пла­шчах і га­лаў­ных убо­рах, у аку­ля­рах і з ча­роў­ны­мі па­лач­ка­мі ў ру­ках. На­ват зна­ка­мі­ты шрам на іл­бе пры­сут­ні­чаў у кож­на­га...

І гэ­та ў ад­ной толь­кі не­вя­лі­кай вяс­ко­вай шко­ле, дзе ўсіх вуч­няў мо­жа бы­ло лі­та­раль­на па паль­цах пе­ра­лі­чыць. Уяў­ляю, што тва­ры­ла­ся та­ды ў га­рад­скіх, і асаб­лі­ва ў ста­ліч­ных шко­лах на па­доб­ных ме­ра­пры­ем­ствах!

Ця­пер, вя­до­ма ж, той не­бы­ва­лы ажы­я­таж за­ка­на­мер­на пай­шоў на спад, але гэ­та не зна­чыць, што ін­та­рэс дзя­цей і пад­лет­каў да асо­бы Га­ры По­тэ­ра ады­шоў у мі­ну­лае. Па-ра­ней­ша­му вя­ліз­ны­мі ты­ра­жа­мі вы­да­юц­ца і пе­ра­вы­да­юц­ца кні­гі, рас­куп­ля­юц­ца дыс­кі з філь­ма­мі. Фа­на­ты ча­роў­на­га хлоп­чы­ка ў аку­ля­рах па-ра­ней­ша­му аб'­яд­ноў­ва­юц­ца ў клу­бы і гурт­кі па ін­та­рэ­сах...

У чым жа сак­рэт та­ко­га не­ве­ра­год­на­га лі­та­ра­тур­на­га пос­пе­ху? У не­звы­чай­ным та­лен­це анг­лій­скай пісь­мен­ні­цы Джо­ан Роў­лінг? Ці, мо­жа, фе­на­ме­наль­ны пос­пех кніг і філь­маў пра Га­ры По­тэ­ра — уся­го толь­кі вы­нік доб­ра пра­ду­ма­най пі­яр-кам­па­ніі? Ад­ны лі­чаць так, дру­гія — гэ­так... На мой по­гляд, тут пры­сут­ні­чае цэ­лая су­куп­насць са­мых раз­на­стай­ных фак­та­раў, якія па­спры­я­лі пос­пе­ху «по­тэ­ры­я­ды»... І шы­ро­кае рэ­кла­ма­ван­не кніг і філь­маў аб хлап­чы­ку-ча­раў­ні­ку хоць і спры­я­ла гэ­та­му пос­пе­ху, але толь­кі част­ко­ва.

Га­лоў­ная пры­чы­на та­ко­га не­ве­ра­год­на­га пос­пе­ху — у лі­та­ра­тур­на-мас­тац­кай свое­асаб­лі­вас­ці цык­ла ра­ма­наў аб не­ве­ра­год­ных пры­го­дах юна­га ча­раў­ні­ка і яго вер­ных сяб­роў. Усе дзе­ці (тым больш пад­лет­кі) лю­бяць пры­го­ды, са­мыя не­ве­ра­год­ныя. І кні­гі аб пры­го­дах Га­ры По­тэ­ра да­зва­ля­юць ім ні­бы апы­нуц­ца ў ча­роў­ным све­це, па­ве­рыць на­ват у тое, што ён, свет гэ­ты, са­праў­ды іс­нуе і іс­нуе дзесь­ці зу­сім по­бач з на­шым, звы­чай­ным.

Яшчэ ад­ным (хоць і не га­лоў­ным) фак­та­рам лі­та­ра­тур­на­га і кі­не­ма­та­гра­фіч­на­га пос­пе­ху Га­ры По­тэ­ра з'яў­ля­ец­ца гіс­то­рыя жыц­ця са­мо­га аў­та­ра, анг­лій­скай пісь­мен­ні­цы Джо­ан Роў­лінг, якая ўся­го за не­каль­кі га­доў змаг­ла прай­сці шлях ад бес­пра­цоў­най ма­ці-адзі­ноч­кі, вы­му­ша­най жыць на са­цы­яль­ную да­па­мо­гу, да міль­я­неркі.

Зра­зу­ме­ла ж, ні­хто на­ват з са­мых ад­да­ных пры­хіль­ні­каў твор­час­ці Роў­лінг не ста­не спра­чац­ца з тым прос­тым фак­там, што ра­ма­ны пра Га­ры По­тэ­ра не ад­но­сяц­ца да ней­кіх звыш­асаб­лі­вых шэ­дэў­раў су­свет­най лі­та­ра­ту­ры. Але тое, што кні­гі гэ­тыя пры­ах­во­ці­лі міль­ё­ны дзя­цей ва ўсім све­це да чы­тан­ня — факт вя­до­мы. І тыя дзе­ці, якія да­гэ­туль не чы­та­лі амаль ні­чо­га і на­ват кні­гі Роў­лінг па­ча­лі чы­таць толь­кі та­му, што гэ­та ста­ла мод­на і прэ­стыж­на, зра­зу­ме­лі рап­там, што чы­тан­не — гэ­та не менш пры­ем­ны за­ня­так, чым ся­дзець га­дзі­на­мі ка­ля тэ­ле­ві­за­ра аль­бо гу­ляць у кам­п'ю­тар­ныя «вой­ны».

Га­ры По­тэр, га­лоў­ны ге­рой ра­ма­наў і філь­маў, — ра­вес­нік асноў­най ма­сы сва­іх чы­та­чоў. У яго тыя ж праб­ле­мы, што і ў іх (ня­прос­тыя ад­но­сі­ны з баць­ка­мі, сяб­ра­мі, на­стаў­ні­ка­мі), і, га­лоў­нае, ён рас­це ра­зам з імі. У кож­ным ра­ма­не Га­ры По­тэр ста­на­віў­ся ста­рэй­шым роў­на на адзін год... І, ад­па­вед­на, пад­рас­та­лі тыя, хто з не­цяр­пен­нем ча­каў пра­ця­гу «па­тэ­ры­я­ны». Праў­да, уз­рост га­лоў­на­га ге­роя кры­ху спаз­няў­ся ў па­раў­на­нні з уз­рос­там чы­та­чоў-фа­на­таў, бо ка­лі з мо­ман­ту вы­ха­ду пер­ша­га ра­ма­на «Га­ры По­тэр і фі­ла­соф­скі ка­мень» (1997 г.) да з'яў­лен­ня за­ключ­най част­кі «Га­ры По­тэр і да­ры смер­ці» (2007 г.) прай­шло дзе­сяць га­доў (і чы­та­чы, ад­па­вед­на, па­ста­ле­лі на гэ­тыя дзе­сяць га­доў), то Га­ры По­тэр «стаў ста­рэй­шым» уся­го толь­кі на сем.

А ўрэш­це, гэ­та не­вя­лі­кая роз­ні­ца! Джо­ан Роў­лінг у сва­ёй твор­час­ці па­ста­ві­ла ці­ка­вы экс­пе­ры­мент, і чы­та­чы з за­да­валь­нен­нем яго пры­ня­лі.

Вось толь­кі як быць су­час­ным юным чы­та­чам Га­ры По­тэ­ра, ка­лі ўсе ра­ма­ны ўжо вый­шлі?

Бо тыя, пер­шыя чы­та­чы, якія пад­рас­та­лі ра­зам са сва­ім лю­бі­мым ге­ро­ем, на­ват не за­ўва­жа­лі, што і сам Га­ры, і на­ступ­ныя ра­ма­ны аб ім ста­но­вяц­ца ўсё больш і больш да­рос­лы­мі. Су­час­ныя ж дзе­ся­ці­га­до­выя хлоп­чы­кі і дзяў­чын­кі з ін­та­рэ­сам чы­та­юць пер­шыя два (ці ня­хай тры) ра­ма­ны «па­тэ­ры­я­ны», а вось на­ступ­ныя кні­гі се­рыі ўжо не па­да­дуц­ца ім та­кі­мі ж ці­ка­вы­мі і зай­маль­ны­мі. А вось апош­ні, сё­мы ра­ман, які ўжо ні­як нель­га на­зваць «дзі­ця­чай лі­та­ра­ту­рай», яны прос­та не зра­зу­ме­юць...

Дык што ж ра­біць гэ­тым юным ама­та­рам пры­год Га­ры По­тэ­ра? На­брац­ца цяр­пен­ня і... чы­таць кож­ны год па ад­ным ра­ма­не? Вось толь­кі як гэ­та зра­біць, ка­лі вунь яны, усе сем, гэ­так спа­ку­шаль­на па­зі­ра­юць на ця­бе з-за шкла кніж­най ша­фы?

Ге­надзь АЎЛАСЕНКА.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.