Як адзначае Міжнародная арганізацыя па міграцыі, колькасць бежанцаў у свеце павялічваецца з кожным годам. Беларусь таксама ўцягнута ў гэты працэс.
Як адзначыў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун на канферэнцыі, прысвечанай Сусветнаму дню бежанцаў, статус бежанца ў Беларусі маюць 872 замежнікі. Штогод да нас прыбываюць каля 200 асоб, якія хадайнічаюць аб наданні такога статусу. Найбольшая колькасць хадайніцтваў аб абароне паступала ад грамадзян Афганістана, аднак летась дамінавала Сірыя. Сёлета — Украіна.
З пачатку года 65 грамадзян Украіны звярнуліся ў кампетэнтныя органы Рэспублікі Беларусь з хадайніцтвамі аб наданні статусу бежанца. Акрамя таго, практычна на траціну павялічылася колькасць грамадзян Украіны, якія прыбываюць у нашу краіну для заняткаў аплатнай працоўнай дзейнасцю, а таксама ў мэтах атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне ў інтарэсах уз'яднання сям'і. Вяртаюцца этнічныя беларусы, якія раней пастаянна пражывалі на тэрыторыі Беларусі, але ў сілу пэўных акалічнасцяў выехалі на тэрыторыю Украіны.
Сёлета больш як 160 замежнікаў звярнуліся ў органы ўнутраных спраў, а таксама да прадстаўнікоў памежнай службы з хадайніцтвамі аб наданні статусу бежанца. Гэтыя лічбы, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, узраслі на 40%.
Вольга ЧАМКО.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».