Вайна без купюр


Ма­гі­лёў­скі гіс­то­рык і пісь­мен­нік Мі­ка­лай Ба­ры­сен­ка раз­га­двае сак­рэты ма­гі­лёў­ска­га пад­пол­ля

2-10

Мі­ка­лай Ба­ры­сен­ка — аў­тар 10 на­ву­ко­ва-па­пу­ляр­ных кніг па края­знаў­стве і гіс­то­рыі ма­гі­лёў­ска­га рэ­гі­ё­на і Ус­ход­няй Бе­ла­ру­сі, яшчэ столь­кі ж на­пі­са­на ім у су­аў­тар­стве. Яго збор­нік эк­скур­сій больш чым на
800 ста­ро­нак лі­чыц­ца са­мым па­пу­ляр­ным края­знаў­чым вы­дан­нем Ма­гі­лёў­шчы­ны. А ле­тась за яшчэ ад­ну кні­гу аб род­ным краі — «Зям­ля Ма­гі­лёў­ская» — ён атры­маў га­лоў­ную ўзна­га­ро­ду рэс­пуб­лі­кан­ска­га лі­та­ра­тур­на­га кон­кур­су «За­ла­ты Ку­пі­дон».

Але больш за ўсё яму блі­жэй тэ­ма дру­гой су­свет­най вай­ны. Ён на­ра­дзіў­ся праз 11 га­доў пас­ля та­го, як ад­гры­ме­лі тыя баі, але, зда­ец­ца, ве­дае пра іх не менш, чым ба­я­вы ве­тэ­ран. Двац­цаць га­доў та­му ён за­ха­піў­ся по­шу­ка­вай пра­цай і ства­рыў атрад «ВІК­КРУ». З не­быц­ця бы­лі вер­ну­ты ты­ся­чы ім­ёнаў знік­лых без вес­так чыр­во­на­ар­мей­цаў, зной­дзе­ны ад­ка­зы на пы­тан­ні, якія так і за­ста­лі­ся б «бе­лы­мі пля­ма­мі», ка­лі б не аса­біс­тая ці­ка­васць гэ­та­га ча­ла­ве­ка і яго ад­на­дум­цаў. Пад яго рэ­дак­цы­яй вы­хо­дзіць адзі­ны ў Бе­ла­ру­сі «Ма­гі­лёў­скі по­шу­ка­вы вес­нік», на ста­рон­ках яко­га дру­ку­юц­ца са­мыя апош­нія і яшчэ ні­дзе не апуб­лі­ка­ва­ныя звест­кі аб па­дзе­ях і ге­ро­ях са­май кры­ва­вай у гіс­то­рыі ча­ла­вец­тва вай­ны. Ёсць на­ват сайт, які Мі­ка­лаю Ба­ры­сен­ку да­па­маг­ла зра­біць Ма­гі­лёў­ская аб­лас­ная біб­лі­я­тэ­ка. На ім мож­на азна­ё­міц­ца амаль з усёй твор­час­цю пісь­мен­ні­ка-по­шу­ка­ві­ка. Але ці­ка­вых звес­так менш не ста­но­віц­ца, і ў га­ла­ве ўжо кру­цяц­ца дум­кі пра но­вую кні­гу. Яна — пра «ня­бач­ных» ге­ро­яў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, ды­вер­сан­таў і пад­поль­шчы­каў. І, што ад­мет­на, аў­тар збі­ра­ец­ца ўпер­шы­ню па­спра­ба­ваць ся­бе ў мас­тац­ка-да­ку­мен­таль­ным жан­ры.

Пры­чы­ны пра­ва­лу
Ма­гі­лёў­ска­га пад­пол­ля яшчэ не рас­сак­рэ­ча­ны

На­ват за­раз, праз 70 га­доў пас­ля вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі, гэ­та тэ­ма, як той ка­заў, па­кры­тая цем­рай. У 1943-м Ма­гі­лёў­скае пад­пол­ле бы­ло зні­шча­на цал­кам. Ча­му, а га­лоў­нае, па чы­ёй ві­не, — не­вя­до­ма. Доў­гі час пас­ля вай­ны спро­бы знай­сці ад­ка­зы на гэ­тыя пы­тан­ні рас­па­чы­на­лі­ся не­ад­ной­чы. На­ват Ка­мі­тэ­там дзярж­бяс­пе­кі. Бы­лі роз­ныя мер­ка­ван­ні, але да адзі­на­га прый­сці не атры­ма­ла­ся. По­тым на ўсе гэ­тыя да­сле­да­ван­ні пар­тый­ная ўла­да на­кла­ла ве­та і за­па­тра­ба­ва­ла тэ­му за­крыць.

— Мы на­ват не ве­да­ем дак­лад­на, з ча­го па­ча­ла­ся тая ва­ен­ная тра­ге­дыя,— ка­жа Мі­ка­лай Ба­ры­сен­ка. — Вель­мі шмат пы­тан­няў і амаль ня­ма ад­ка­заў.

Але гіс­то­рык спа­дзя­ец­ца, што неш­та вы­свет­ліц­ца пад­час яго ра­бо­ты над бу­ду­чай кні­гай.

— Га­лоў­ная тэ­ма гэ­та­га тво­ра — дзей­насць спец­груп і ды­вер­сан­таў раз­ве­дад­дзе­лаў шта­боў фран­тоў, НКУС і НКДБ, асо­бых ар­мей­скіх ад­дзе­лаў, якія за­кід­ва­лі­ся ў Бе­ла­русь для раз­горт­ван­ня пар­ты­зан­ска­га ру­ху, — рас­каз­вае пісь­мен­нік. — Ме­на­ві­та яны «пры­му­ша­лі» мяс­цо­вае на­сель­ніц­тва, тых акру­жэн­цаў, якіх на Ма­гі­лёў­шчы­не асе­ла не ад­на ты­ся­ча, брац­ца за зброю. Ад­чу­ваю, што бу­дзе пра­тэст не­ка­то­рых ве­тэ­ра­наў, але ўсе ве­да­юць, што ся­род на­сель­ніц­тва ха­па­ла і та­кіх, якія не вель­мі імк­ну­лі­ся пры­но­сіць ка­рысць Ра­дзі­ме і злу­чыц­ца з час­ця­мі Чыр­во­най Ар­міі. Ёсць да­ку­мен­ты і ўспа­мі­ны, якія па­цвяр­джа­юць гэ­та. Адзін з ма­іх бу­ду­чых ге­ро­яў — ма­гі­лёў­скі ве­тэ­ран Мі­ка­лай Іва­на­віч Пад­шы­ва­лен­ка, які ва­я­ваў у скла­дзе ад­ной та­кой спец­гру­пы.

— Дзей­насць спец­груп не­як звя­за­на з пра­ва­лам ма­гі­лёў­ска­га пад­пол­ля?

— Мой цесць Ні­кі­фар Драз­дзен­ка быў на­мес­ні­кам кі­раў­ні­ка спец­гру­пы раз­ве­дад­дзе­ла шта­ба трэ­ця­га Бе­ла­рус­ка­га фрон­ту, ва­я­ваў у Клі­чаў­скіх, Бя­рэ­зін­скіх, Бя­лы­ніц­кіх ля­сах. За­ха­ва­лі­ся да­ня­сен­ні (якія пе­ра­да­ва­лі пад­поль­шчы­кі Ма­гі­лё­ва да іх у спец­гру­пу, а яны, у сваю чар­гу, — у Маск­ву) аб пе­ра­мя­шчэн­ні эша­ло­наў, аб час­цях, аб мес­цах зна­хо­джан­ня шта­боў. У 1943-м Ма­гі­лёў быў ты­ла­вым ра­ё­нам гру­пы ар­мій Цэнтр, тут раз­мя­шча­ла­ся шмат штаб­ных уста­ноў. І я лі­чу цу­дам, што тыя бяс­цэн­ныя звест­кі з 1943-1944 гг., не­вя­ліч­кія ліс­точ­кі, спі­са­ныя алоў­кам, за­раз зна­хо­дзяц­ца ў ма­іх ру­ках. Да­рэ­чы, на­сі­ла іх пар­ты­за­нам мая це­шча — Лю­боў Мі­хай­лаў­на. На пад­ста­ве гэ­тых да­ку­мен­таў, я мяр­кую, бу­дзе не так цяж­ка ад­на­віць кар­ці­ну тых дзён. Там ёсць ім­ёны пад­поль­шчы­каў, іх мя­нуш­кі, ін­фар­ма­цыя аб тым, хто чым зай­маў­ся. У тым лі­ку і свед­чан­ні аб здрад­ні­ках, якія да­па­ма­га­лі аку­пан­там.

Дняп­роў­скі ру­беж —
гэ­та не толь­кі
аба­ро­на Ма­гі­лё­ва

— Асаб­лі­ва ці­ка­вым для мя­не заста­ец­ца 1941 год. Ня­гле­дзя­чы на тое, што аб па­чат­ку вай­ны на­пі­са­на шмат, мы толь­кі на чвэрць ве­да­ем пра тое, што на­са­мрэч ад­бы­ва­ла­ся ў пер­шыя ме­ся­цы вай­ны ў Ма­гі­лё­ве. Асаб­лі­ва ў да­чы­нен­ні да мір­ных жы­ха­роў. Ка­лі нем­цы ўзя­лі го­рад, на пра­ця­гу не­каль­кіх ме­ся­цаў тут пра­во­дзі­лі­ся кар­ныя апе­ра­цыі. У асноў­ным лю­та­ва­лі па­лі­цэй­ская жан­дар­ме­рыя і ўкра­ін­скія на­цы­я­на­ліс­ты. Бе­ла­рус­кія з'я­ві­лі­ся паз­ней — у 1942 го­дзе.

— Сцэ­на­рый, які быў на­пі­са­ны Аляк­се­ем Ду­да­ра­вым да філь­ма «Дняп­роў­скі ру­беж» — пра аба­ро­ну Ма­гі­лё­ва, вы­клі­каў кры­ты­ку з ва­ша­га бо­ку. Ча­му?

— Тое, што зра­біў Ду­да­раў, — доб­рае мас­тац­кае па­лат­но, якое мож­на з ад­ноль­ка­вым пос­пе­хам ад­нес­ці да лю­бо­га го­ра­да кра­і­ны. Гіс­та­рыч­ных ля­паў і не­дак­лад­нас­цяў там шмат. Да­стат­ко­ва та­го, што ён на­зы­вае Дняп­роў­скім ру­бя­жом не­па­срэд­на аба­ро­ну Ма­гі­лё­ва, ха­ця гэ­тую наз­ву меў увесь учас­так аба­ро­ны ад Ор­шы ў Ві­цеб­скай воб­лас­ці да Ло­е­ва — у Го­мель­скай. Я на­пі­саў кры­тыч­ную рэ­цэн­зію на­конт яго ін­тэр­прэ­та­цыі, але яна за­ста­ла­ся без ад­ка­зу.

На­пя­рэ­дад­ні зды­мак у го­рад пры­яз­джаў рэ­жы­сёр Дзя­ніс Сквар­цоў, і я па­каз­ваў яму ста­рыя ку­точ­кі го­ра­да, дзе яшчэ за­ха­ваў­ся той ка­ла­рыт. Але ён па­лі­чыў іх не­па­ды­хо­дзя­чы­мі, і фільм пра Ма­гі­лёў зды­ма­лі ў Грод­не, Баб­руй­ску, Бы­ха­ве. Але тая ары­гі­наль­ная кар­та аба­ро­ны Ма­гі­лё­ва, якая час ад ча­су з'яў­ля­ец­ца на эк­ра­не, — спра­ва рук на­ша­га по­шу­ка­ва­га атра­да. Ме­на­ві­та мы яе ўдак­лад­ні­лі. Я яе па­да­рыў Дзя­ні­су пад­час су­стрэ­чы. На­огул мы за­ста­ва­лі­ся з ім на су­вя­зі на пра­ця­гу зды­мак уся­го філь­ма, а знач­ная част­ка тэкс­ту, які гу­чыць за кад­рам, на­пі­са­на мной.

Ха­це­ла­ся б зняць са­праўд­ны фільм пра аба­ро­ну Ма­гі­лё­ва. І каб там іш­ла раз­мо­ва не толь­кі пра Буй­ніц­кае по­ле, але і пра ін­шыя плац­дар­мы па Мін­скай, Шкло­ўскай ша­шы, у ра­ё­не За­дняп­роўя. Там так­са­ма ха­па­ла пры­кла­даў муж­нас­ці і ге­ра­із­му са­вец­кіх сал­дат.

У мо­ры я на­ву­чыў­ся
лю­біць Ра­дзі­му

— У Ма­гі­лё­ве вас ве­да­юць як доб­ра­га экс­пер­та па ва­ен­най і ін­шай гіс­та­рыч­най тэ­ма­ты­цы, але спа­чат­ку бы­ло мо­ра. І свае пер­шыя пуб­лі­ка­цыі вы пры­свя­ча­лі не вай­не, а ме­на­ві­та гэ­тай сты­хіі. Як ад­бы­ло­ся, што з ча­сам ці­ка­васць да гіс­то­рыі род­на­га краю пе­ра­маг­ла «мар­скі ін­та­рэс»?

— Са­праў­ды, у 15 га­доў я, ахоп­ле­ны ра­ман­ты­кай, па­ехаў шу­каць шчас­ця ў Ка­лі­нінг­рад, дзе па­сту­піў на штур­ман­скі фа­куль­тэт «ма­ра­ход­кі». Мне па­шчас­ці­ла пра­хо­дзіць ста­жы­роў­ку на «Кру­зен-
ш­тэр­не». Гэ­та са­мы вя­лі­кі па­рус­ны ча­ты­рох­мач­та­вы барк. Пас­ля 1-га го­да ву­чо­бы ўвесь наш курс (120 ча­ла­век) ад­пра­віў­ся на ім з Ры­гі ў Се­ва­сто­паль ва­кол усёй Еў­ро­пы. Нель­га пе­ра­даць сло­ва­мі тыя ўра­жан­ні, якія я атры­маў пад­час пла­ван­ня. Я за­піс­ваў іх у свой вя­лі­кі на­тат­нік, але, на жаль, ён згу­біў­ся. І, што са­мае ці­ка­вае, там, у мо­ры, за ты­ся­чы кі­ла­мет­раў ад до­му, я ўпер­шы­ню па-са­праўд­на­му зра­зу­меў, што зна­чыць для мя­не Ра­дзі­ма.

— Ка­лі пра­ца­ва­лі ў спец­шко­ле для цяж­кіх пад­лет­каў, хут­ка зна­хо­дзі­лі па­ра­зу­мен­не з вы­ха­ван­ца­мі?

— Ска­жу без ліш­няй сціп­лас­ці — так, бо я ў свой час прай­шоў вель­мі па­доб­ны шлях і доб­ра ра­зу­меў юных пра­ва­па­ру­шаль­ні­каў. Але ма­ла хто з іх стаў на пра­віль­ны шлях. Ме­на­ві­та з імі па­чы­наў зай­мац­ца края­знаў­чай пра­цай, якая по­тым пе­ра­рас­ла ў по­шу­ка­вую.

— За той час, які вы зай­ма­е­це­ся по­шу­кам, не да­во­дзі­ла­ся «пе­ра­піс­ваць гіс­то­рыю»?

— Гэ­та­га ра­біць на­огул нель­га. Гіс­то­рыя, якая скла­да­ла­ся ў 60-70 га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя, ба­зі­ра­ва­ла­ся на ідэа­ло­гіі кра­і­ны і ўспа­мі­нах фран­та­ві­коў. У кож­на­га бы­ла свая вай­на. Сал­дат ба­чыў пе­рад са­бой той ка­ва­лак по­ля, які аба­ра­няў. Толь­кі пра яго ён і мог рас­ка­заць. А ідэа­ло­гія ўсё гэ­та аб­агуль­ня­ла. Та­ды ка­за­лі, што не за­ха­ва­лі­ся да­ку­мен­ты. Гэ­та хлус­ня. Я пры­вёз з Па­доль­ска­га ар­хі­ва больш за ты­ся­чу ары­гі­наль­ных да­ку­мен­таў па аба­ро­не рэ­гі­ё­на. Ця­пер на­ша за­да­ча — зы­хо­дзя­чы з да­ку­мен­таў, па­ка­заць, як усё бы­ло. І ка­лі гэ­тыя фак­ты су­па­да­юць з ус­па­мі­на­мі ве­тэ­ра­наў, ёсць маг­чы­масць уба­чыць рэ­аль­ную кар­ці­ну. Але, каб яна бы­ла на­са­мрэч дак­лад­най, трэ­ба яшчэ пра­ана­лі­за­ваць і ня­мец­кія ар­хі­вы. Яны так­са­ма для нас пры­ад­кры­ва­юц­ца. Мая кні­га «1941 год: па­ла­ю­чыя ру­бя­жы Дняп­ра і Со­жа» вый­шла 3 га­ды та­му, але ўжо за­раз у мя­не ёсць маг­чы­масць на 50% пе­ра­пра­ца­ваць і да­поў­ніць гэ­тае вы­дан­не.

На­прык­лад, заў­сё­ды лі­чы­ла­ся, што ў аба­ро­не Ма­гі­лё­ва пры­ма­ла ўдзел ад­на 172-я страл­ко­вая ды­ві­зія. Гэ­та ка­ля 15-16 ты­сяч ча­ла­век. На са­мой спра­ве, ка­лі мы толь­кі па­ча­лі ана­лі­за­ваць тыя па­дзеі, ад­ра­зу «вы­плы­лі» два ве­лі­зар­ныя злу­чэн­ні. Гэ­та 110-я страл­ко­вая ды­ві­зія з Ту­лы, асоб­ныя час­ці якой у час аба­ро­ны пе­ра­да­ва­лі­ся 172-й ды­ві­зіі. А ў 2004 го­дзе мы ўпэў­ні­лі­ся ў тым, што тут ва­я­ваў яшчэ 20-ы ме­ха­ні­за­ва­ны кор­пус — гэ­та не менш за 15 ты­сяч ча­ла­век. Ма­гі­лёў і яго ва­ко­лі­цы аба­ра­ня­ла больш за 50 ты­сяч ча­ла­век, без улі­ку ба­таль­ё­наў на­род­на­га апа­л-
чэн­ня. Ні­хто не ча­каў, што нем­цы так хут­ка дой­дуць да Дняп­ра. Гэ­та ўсё па­мыл­кі ка­ман­да­ван­ня шта­ба За­ход­ня­га фрон­ту, пер­шы склад яко­га за­гі­нуў на шля­ху да Дняп­ра, і Ге­не­раль­на­га шта­ба Чыр­во­най Ар­міі. На­ват Мінск быў зда­дзе­ны без су­пра­ціў­лен­ня. Амаль без ба­ёў во­раг імк­лі­ва фар­сі­ра­ваў Днепр і на ўчаст­ку ад Шкло­ва да Бы­ха­ва. Толь­кі Ма­гі­лёў на гэ­тым ру­бя­жы тры­маў­ся 23 дні і быў узя­ты цал­кам 26 лі­пе­ня.

За­ха­ва­лі­ся ня­мец­кія па­цвяр­джэн­ні бяз­мер­най муж­нас­ці на­шых сал­дат. Яны так і пі­са­лі: «Гэ­та фа­на­ты, вар'­я­ты, якія ідуць на смерць, ве­да­ю­чы, што ў іх ня­ма ні­я­кіх шан­цаў на пе­ра­мо­гу». Нем­цы ўзя­лі Сма­ленск, а Ма­гі­лёў усё яшчэ тры­маў­ся, і во­ра­гу пры­хо­дзі­ла­ся ва­я­ваць з агляд­кай на яго. Нем­цы ба­я­лі­ся контр­уда­ру. І не­бес­пад­стаў­на. У 1941-м у нас бы­лі не толь­кі па­ра­жэн­ні, як ду­ма­юць не­ка­то­рыя, але і не­вя­лі­кія пе­ра­мо­гі. На ней­кі час са­вец­кім пад­раз­дзя­лен­ням уда­ло­ся ад­біць Жло­бін і Ра­га­чоў.

— Вы пры­свя­ці­лі сваё жыц­цё та­му, каб да­ве­дац­ца праў­ду пра вай­ну і рас­ка­заць яе. Не ўзні­ка­ла ў вас дум­кі на­конт ка­рыс­ці та­кой пра­цы: ці трэ­ба яна на­огул ка­мусь­ці?

— Гэ­тае пы­тан­не я за­даю са­бе кож­ны раз, ка­лі са­джу­ся пі­саць чар­го­вую кні­гу. Усе яны, на­коль­кі ве­даю, не пы­ляц­ца на па­лі­цах. Збор­ні­кі эк­скур­сій пра­цу­юць, па «Дняп­роў­скім ру­бя­жы» зня­ты фільм. З да­па­мо­гай гэ­тых кніг пра­вод­зяц­ца роз­ныя кон­кур­сы і вік­та­ры­ны. А коль­кі да­во­дзіц­ца чуць доб­рых слоў ад род­ных тых за­гі­ну­лых, ім­ёны якіх мы ўста­на­ві­лі. Ня­даў­на звяр­ну­ла­ся ад­на жан­чы­на з прось­бай, каб я знай­шоў хоць што-не­будзь пра яе баць­ку. Ка­лі я ска­заў, што яго астан­кі знай­шлі сма­лен­скія по­шу­ка­ві­кі і пе­ра­па­ха­ва­лі, яна за­кры­ла твар ру­ка­мі і доў­га пла­ка­ла. Ду­маю, да гэ­та­га да­даць ня­ма ча­го...

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.