Вы тут

Вочы хаты


На­ват гор­кае дзі­ця ска­жа, што во­чы ха­ты — вок­ны. Але і не ўсе да­рос­лыя даў­ме­лі, што гэ­ты­мі ва­чы­ма ха­та гля­дзіць не на вон­ка­вы свет, а ў сваё нут­ро. По­зірк яе ста­но­віц­ца не­ві­ду­шчым, ка­лі па­коі пус­тыя, не чут­но кро­каў гас­па­да­ра, ка­лі ён па­кі­нуў сваю род­ную ха­ту на цэ­лую зі­му ці на больш пра­цяг­лы час, не ма­ю­чы сі­лы вы­рвац­ца з му­ра­ва­ных аб­дым­каў го­ра­да, з па­ву­цін­ня бяс­кон­цых спраў і тур­бот... Мі­на­лі ме­ся­цы, па сут­нас­ці, бес­пры­туль­на­га жыц­ця, а ён ні ра­зу не ад­чы­ніў дзве­ры асі­ра­це­лай ха­ты, не ўдых­нуў на­сто­е­на­га на за­быц­ці па­вет­ра, не пры­сеў на та­бу­рэт­ку, на якую ма­ці ў свой час, вы­ні­ма­ю­чы з пе­чы, ста­ві­ла са­га­нок толь­кі што зва­ра­най з дух­мя­ным кме­нам буль­бы, ці на зроб­ле­ны баць­кам зэ­длік...

Па­ся­дзець жа вось так трэ­ба най­перш, каб хоць крыш­ку ачо­мац­ца ад змор­на­га, амаль без шчас­лі­вых зга­дак жыц­ця.

Ачо­мац­ца, а по­тым ужо брац­ца за ануч­ку ды ве­нік — змах­ваць па­ву­цін­не, вы­ці­раць пыл... Паў­сюль пад­мес­ці, вы­мыць, а та­ды... Не, не так. Спа­чат­ку ад­ста­віць па­двой­ныя ра­мы, якія пры­стаў­ляў на зі­му, і ста­ран­на пра­цер­ці цьмя­ныя шы­бы ды рас­чы­ніць вок­ны, а та­ды ўжо асвя­жаць чыс­ці­нёй кож­ны ку­то­чак, кож­ную до­шчач­ку.

І тым ча­сам за­па­ліць у груб­цы, каб на­цеп­ле­нае па­вет­ра важ­да­ла­ся з за­стой­ным, зруш­ва­ла яго, усё ад­но як свет­лыя дум­кі ды па­чуц­ці зруш­ва­юць бу­дзён­шчы­ну ду­шы.

Усё гэ­та я і зра­біў на­до­ечы, ад­но што не вы­мыў цёп­лай ва­дзі­цай не­ба ха­ты — ста­ран­на ад­габ­ля­ва­ную баць­кам і ні­бы­та на­ўмыс­на не­па­фар­ба­ва­ную дзе­ля ма­іх сён­няш­ніх шчас­лі­вых ус­па­мі­наў столь. Дзе ты ад­ным ра­зам усё па­спе­еш...

Але не бя­да — во­чы ха­ты пра­яс­не­на за­зір­ну­лі ў маю ду­шу, ка­лі я, тро­хі стом­ле­ны, пры­сеў за свой пісь­мо­вы, за­сце­ле­ны чыс­тым, які толь­кі што да­стаў з ша­фы, аб­ру­сам, стол. (Вяс­ко­вы стол, у ад­роз­нен­не ад га­рад­ско­га, я ча­мусь­ці заў­сё­ды за­сці­лаю). Ся­дзеў, ку­рыў, пад­раў­ноў­ваў сто­сік па­пе­ры, пра­вя­раў, ці доб­ра за­вост­ра­ны алоў­кі, і рап­там ад­чуў, што род­ная ха­та, а стол як­раз ста­іць усу­тыч з пад­акон­ні­кам, гля­ну­ла на мя­не, як ні­ко­лі ра­ней, пры­яз­на і вет­ла. І так хо­ра­ша мне ста­ла, так свет­ла, што па­да­ло­ся: гэ­тая асвет­ле­насць ду­шы па зыр­кас­ці роў­ная со­неч­нас­ці ўся­го бе­ла­га све­ту. А га­лоў­нае, я ад­чуў, што ха­та ў ад­но ім­гнен­не да­ра­ва­ла мне ба­лю­чую пра­ві­ну пе­рад ёй — доў­гую ня­ўва­гу і за­быц­цё. О Бо­жа, яна та­кая ж усё­да­ра­валь­ная і спа­гад­лі­вая, як ма­ці.

Зу­сім ня­зму­ша­на, між­во­лі я па­чаў угля­дац­ца ў акно і ча­каць, ка­лі па ву­лі­цы адзін за ад­ным, цу­гам па­едуць да­вер­ху на­гру­жа­ныя спе­лы­мі сна­па­мі жы­та ва­зы...

Не­ўза­ба­ве, што, да­рэ­чы, зу­сім не здзі­ві­ла мя­не, яны і па­еха­лі: на пер­шай пад­вод­зе — мой та­туль­ка Ва­сіль, за ім — дзед Юс­тын, а та­ды ад­на­вяс­коў­цы — За­ха­рок, баць­ка сяб­ра Пет­ра­ка, су­се­дзі Іван Мі­ро­наў (Мі­ро­на­віч), Фе­дзеч­ка (ма­лень­ка­га рос­ту), Кузь­ма Жу­коў­скі, Віць­ка На­за­рон­каў... І каб та­бе хто па­даў го­лас — па­нук­нуў ка­ня ці гук­нуў, каб па­жар­та­ваць, якую ма­ла­дзі­цу...

Але вось — і гу­каць не трэ­ба — пай­шлі па ву­лі­цы шчыль­най ча­род­кай на­шыя вяс­ко­выя ба­бы — у лет­ніх хус­ці­нач­ках, хто з граб­ля­мі, хто з да­ён­кай... І так­са­ма сці­ша­на, без звык­лай га­ма­ны і вок­лі­чаў. Па­пе­ра­дзе іш­ла яшчэ зу­сім ма­ла­дая ма­ма, у свет­лай су­кен­цы і ка­сын­цы ў га­ро­шак, якія я доб­ра пом­ню...

Не здзі­віў­ся я і з'яў­лен­ню ад­на­клас­ні­цы Люд­кі на ве­ла­сі­пе­дзе. Ві­даць, вы­праў­ля­ла­ся на во­зе­ра па­ку­пац­ца. Я ха­цеў гук­нуць яе, за­пра­сіць зай­сці ў ха­ту, каб па­ду­рэць, па­таў­хац­ца ды ні­бы­та не­зна­рок да­кра­нуц­ца, хоць пле­чу­ком, да яе зваб­ных, ка­ля­нень­кіх і ўжо да­во­лі вя­лі­кіх, пры­кмет­на ад­та­пы­ра­ных, гру­дак, але і сам не змог вы­гук­нуць і сло­ва, ні­бы асіп­лы пад­час цяж­кой пра­сту­ды.

За­сму­ча­ны і, зда­ва­ла­ся, на­ват кры­ху па­крыў­джа­ны, я сцяў­ся, зноў за­ку­рыў цы­га­рэ­ту, ды рап­там, азо­ра­ны, па­ду­маў: "Бо­жа лю­бы, гэ­та ж не я гля­джу ў акно, а хат­ка пра­ці­нае маю ду­шу сва­ім ад­дзяч­лі­вым по­зір­кам. Толь­кі по­зірк яе стру­ме­ніць не свет­ла­вы­мі пром­ня­мі, а ні­та­мі па­мя­ці, якія па ко­ну­се сціс­ка­юц­ца ў ад­ну кроп­ку на са­мым дон­цы ду­шы". І зноў хо­ра­ша мне ста­ла ад та­го, што асвят­лі­ла гэ­тае дон­ца сва­і­мі ва­ча­мі-вок­на­мі род­ная хат­ка.

Усё ад­но як пе­рад пра­ва­слаў­ным аб­ра­зом па­ся­дзеў, які мае зва­рот­ную перс­пек­ты­ву і за­мы­кае Бо­жую пра­сто­ру ў ча­ла­ве­ку та­кім да­сяж­ным — на адзін зрух сэр­ца — дон­цам-да­ля­гля­дам.

Сяр­гей Руб­леў­скі

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.