Вы тут

10.000 км на трамваі — «палёт» нармальны


«Мяцеліца» атрымала допуск да эксплуатацыі на трамвайных лініях Мытнага саюза.

Такім чынам, трамвай «Мяцеліца», зроблены на беларускім заводзе швейцарскага вытворцы Stadler Raіl Group, паспяхова прайшоў эксплуатацыйныя выпрабаванні ў расійскай сталіцы і атрымаў станоўчае заключэнне ад дзяржаўнага прадпрыемства «Масгартранс».

01-25

У афіцыйным заключэнні адзначаецца, што трамвайны вагон мадэлі В85300М вытворчасці ЗАТ «Штадлер Мінск» у частцы эксплуатацыйных паказчыкаў надзейны, бяспечны, валодае добрай рамонтапрыдатнасцю і высокай энергаэфектыўнасцю, патрабуе нізкіх працавыдаткаў ў эксплуатацыі.

Асобна нагадаю, што яшчэ ў лютым «Мяцеліца» паспяхова прайшла прыёмачныя выпрабаванні і атрымала допуск на перавозку пасажыраў па трамвайных лініях як у Маскве, так і ў цэлым на тэрыторыі Расіі. За перыяд эксплуатацыйных выпрабаванняў прабег трамвая склаў больш за 10 тысяч кіламетраў. На працягу ўсёй гэтай дыстанцыі на вагоне не было зафіксавана ніводнай адмовы, што пацвярджае яго надзейнасць.

Выпрабаванні праходзілі з зімы па лета, што дазволіла ацаніць якасць функцыянавання «Мяцеліцы» пры розных умовах надвор'я. Падчас тэстаў былі правераны ўсе сістэмы і вузлы трамвая, сістэма ацяплення ў зімовы перыяд, а таксама кліматычная ўстаноўка, якая кантралюе камфортнасць тэмпературы ў салоне. «Мяцеліца» праходзіла выпрабаванні на маршруце №17 «Астанкіна» — «Мядзведкава», а таксама на маршруце №9 «Метро «Беларуская» — МІІТ», дзе была праведана магчымасць двухбаковага руху трамвая.

Падчас знаходжання ў Маскве інавацыйны трамвай атрымаў высокую ацэнку і ад жыхароў горада. У межах традыцыйнага штогадовага «Парада трамваяў», які прайшоў у суседняй сталіцы сёлета ў красавіку, «Мяцеліца» атрымала прыз сімпатый гледачоў, бо набрала па выніках галасавання максімальную колькасць галасоў.

Пасля паспяховых тэстаў у Маскве «Мяцеліца» працягвае выпрабаванні ў Самары, — адным з ключавых гарадоў Расіі, дзе будзе чэмпіянат свету па футболу ў 2018 годзе і дзе ёсць патрэба ў абнаўленні тралейбусных і трамвайных паркаў. Гарадскія ўлады маюць намер закупіць 30 трамваяў. Мясцовыя жыхары ўжо паспелі станоўча ацаніць інавацыйны трамвай і пакінуць станоўчыя водгукі ў «бартавым журнале».

Сяргей КУРКАЧ. kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.