Вы тут

Маладзечна стане сталіцай. Культурнай


Такое рашэнне прынялі ўчора на калегіі Міністэрства культуры Беларусі.

На статус культурнай сталіцы будучага года прэтэндавалі два гарады Мінскай вобласці — Слуцк і Маладзечна. Калегіяльны выбар спынілі на другім.

Рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца года» праводзіцца з 2010-га. У кожным з гарадоў, абвешчаных культурнай сталіцай, рэалізуюцца інавацыйныя праекты па прэзентацыі культурнай самабытнасці, актывізацыі творчай ініцыятывы, павышэнні турыстычнай прывабнасці рэгіёнаў.

Статус культурнай сталіцы Беларусі першым атрымаў Полацк. Потым эстафету прынялі Гомель, Нясвіж, Магілёў, Гродна. Сёлета тытул «Культурнай сталіцы Беларусі» носіць Брэст. Два гарады — Гомель і Магілёў адначасова мелі статус «Культурная сталіца СНД».

Надзея ПАЎЛАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.