Вы тут

Егіпецкі самалёт угнаў не тэрарыст?


Захоплены самалёт кампаніі Egypt Aіr удалося вызваліць, абышлося без ахвяр.


Адзін з пасажыраў, які вымусіў экіпаж лайнера змяніць курс і прызямліцца на Кіпры, затрыманы. Ім аказаўся нехта Сэіф Элдзін Мустафа. Пояс з белымі ёмістасцямі, якія прынялі за бомбу, аказаўся муляжом. Пасажырскі самалёт Aіrbus A320-232 павінен быў здзяйсняць рэйс з Александрыі ў Каір, але замест гэтага прызямліўся ў Ларнацы. Праз некалькі гадзін амаль усе закладнікі былі адпушчаны, акрамя трох пасажыраў і пяці членаў экіпажа лайнера. У выніку яны таксама былі выратаваны. Паведамляецца, што зламыснік прасіў аб палітычным прытулку. Журналісты адзначаюць, што ва ўгоншчыка маглі мецца «асабістыя матывы» для захопу лайнера. Па дадзеных Al Arabіya яго былая жонка жыве на Кіпры. Цікава, што ўгоншчык таксама патрабаваў выпусціць усіх жанчын-зняволеных у Егіпце. Міністр замежных спраў Егіпта пракаментаваў сітуацыю так: захопнік самалёта, паводле яго слоў, «не тэрарыст, а ідыёт».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.