Каманда клуба інтэлектуальных гульняў БДУ «Хто хутчэйшы» стала абсалютным пераможцам Адкрытага чэмпіянату ВНУ Расіі па інтэлектуальных гульнях і заваявала Кубак гэтых спаборніцтваў. Іх арганізатарам выступае Міжнародная асацыяцыя клубаў «Што? Дзе? Калі?»
У склад зборнай увайшлі студэнты факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі пяцікурснік Антон Іокаў, другакурснікі Ірына Бурак і Віктар Рэут, першакурснік Цімафей Пракапенка, пяцікурснік гістарычнага факультэта Аляксандр Марозаў і студэнт чацвёртага курса геаграфічнага факультэта Іван Зайкоў.
Праграма чэмпіянату ўключала чатыры гульні: «Што? Дзе? Калі?», «Свая гульня», «Міннае поле» і «Мазгавы штурм». У фінале ў Санкт-Пецярбургу ўдзельнічалі 64 каманды з Расіі, Украіны і Беларусі, а ўсяго ў адборачных турах былі прадстаўлены каля тысячы каманд з 36 ВНУ.
Гісторыя Адкрытага чэмпіянату ВНУ Расіі па інтэлектуальных гульнях вядзе адлік з 1995 года, калі ўпершыню ў Санкт-Пецярбургу прайшоў адкрыты чэмпіянат ВНУ. З 2010 года спаборніцтвы пашыраюць і фармат, і геаграфічныя межы. З гэтага часу Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў пастаянным іх удзельнікам, заваяваўшы тытул абсалютнага чэмпіёна тройчы (у 2010, 2012 і 2014 гадах). Такім чынам перамагаць студэнты БДУ ўжо прызвычаіліся...
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.