Вы тут

Сустракай — «Цімураўцы.by»


Дзень піянерыі і 75-годдзе цімураўскага руху пераемнікі традыцый адзначаць вялікім злётам — пра гэта паведаміла «Чырвонцы. Чырвонай змене» старшыня Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Вікторыя МЯНАНАВА. Удзел у ІІІ Рэспубліканскім злёце пад назвай «Цімураўцы.by», які пройдзе ў сталіцы 20—22 мая, возьмуць фіналісты агляду-конкурсу піянерскіх агітбрыгад «Запалі агонь дабра!» і іншыя актывісты — усяго больш за 250 чалавек. Удзельнікі змогуць абмяняцца досведам, а таксама сплануюць дзейнасць руху ў краіне на бліжэйшыя тры гады.


Падчас злёту пройдуць урачыстая лінейка «75 цімураўскіх зорак» на Плошчы Перамогі, чарговы агляд-конкурс атрадаў «Запалі агонь дабра!», гісторыка-патрыятычны квэст «Цімураўцы.by» ў гістарычным цэнтры Мінска (для яго праходжання трэба будзе рашаць галаваломкі, лагічныя задачы, загадкі, умець працаваць у калектыве і, канешне, ведаць твор Аркадзя Гайдара «Цімур і яго каманда»), гала-канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады, а таксама канферэнцыя «Цімураўцы сёння: нясём радасць людзям!». Падчас апошняй удзельнікі абмяркуюць праблемы сучаснага руху, падзеляцца сваім бачаннем яго будучыні і ўнясуць прапановы ў выніковы дакумент форуму.

Дарэчы, мінулы год быў для арганізацыі юбілейным. За 25 гадоў БРПА стала самым масавым дзіцячым аб'яднаннем на постсавецкай прасторы. Цяпер у краіне дзейнічае каля трох тысяч піянерскіх дружын, удзел у якіх бяруць больш як 600 тысяч школьнікаў ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў. У юбілейны год піянеры прынялі ўдзел у шэрагу акцый, асаблівае месца сярод якіх займалі мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне: усебеларускім праекце «Ліст Пераможцу», прысвечанай Дню юнага героя-антыфашыста акцыі «Успомнім усіх пайменна», праекце сацыяльных ролікаў «Праўнукі Вялікай Перамогі», руху шэфства над 15 тысячамі ўдзельнікаў вайны «Ветэран жыве побач», мерапрыемствах па доглядзе за помнікамі і мемарыяламі «Абеліск» і шэрагу іншых.

lyskavets@zvіazda.by

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.