Вы тут

Як праходзіць фінал «Інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі/акцябрацкі/маладзёжны квіз»


Сёння ў сталіцы на базе Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі праходзіць фінал пятага сезона рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі/акцябрацкі/маладзёжны квіз». Яго ідэйны натхняльнік — Грамадскае аб’яднанне «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».


У гульні прымаюць удзел каманды-пераможцы раённых і абласных тураў праекту. Усяго — 21 каманда, у склад якой уваходзяць 42 піянера, 42 акцябраты, 42 актывісты БРСМ.

Тэматыка квіза ахоплівае галіны культуры, літаратуры і гісторыі Рэспублікі Беларусь. Варта адзначыць, што асаблівая ўвага надаецца гісторыі развіцця піянерскага і маладзёжнага рухаў у нашай краіне. У ўдзельнікаў будзе шанец прадэманстраваць інтэлект, эрудыцыю і кемлівасць, бо для таго, каб адказаць на пытанні трэба мець не толькі тэарэтычныя веды, але і добра развітую логіку.

Прэс-служба ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» паведаміла, што пераможцы квіза будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, а таксама экскурсійна-адукацыйнай праграмай у Цэнтр акіянаграфіі «Адкрыты акіян» і наведваннем музея «Беларуская хатка».

Нагадаем, што першы сезон інтэлектуальна-забаўляльнай гульні — «Піянерскі квіз» стартаваў у 2018 годзе. Сёлета ў ім удзельнічала 3811 каманд (22416 чалавек).

А ў нашым фотарэпартажы вы можаце паглядзець, як з выпрабаваннямі квіза спраўляліся акцябраты.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.