Вы тут

«Прысутнасць міліцыянера дысцыплінуе адпачывальнікаў»


Спёка, якая ўсталявалася ў сярэдзіне чэрвеня, зноў пагнала людзей на рэчкі і азёры. Ды і як можна ўявіць летні адпачынак без пляжа і купання? Аднак для кагосьці падобныя забаўкі прыносяць не асалоду, а сапраўдную праблему.


— Практыка паказвае, што асноўным фактарам, які негатыўна ўплывае на стан правапарадку ў месцах адпачынку, — ужыванне алкаголю, — кажа Сяргей Гардынец, старшы інспектар арганізацыйна-аналітычнага ўпраўлення міліцыі грамадскай бяспекі МУС. — На жаль, пакуль яшчэ не знік стэрэатып аб тым, што адпачынак на прыродзе абавязкова павінен суправаджацца выпіўкай. Пра гэта сведчыць і статыстыка. Толькі ў маі, які, між іншым, не з'яўляецца пікам пляжнага сезона, супрацоўнікі міліцыі выявілі каля тысячы правапарушэнняў, звязаных з распіццём піва і спіртных напояў.

У сувязі з гэтым МУС нагадвае, што зоны адпачынку і пляжы — грамадскія месцы, дзе распіваць алкаголь забаронена. За гэта прадугледжаны штраф да
1 680 000 рублёў. А паўторны штраф можа павялічыцца амаль удвая. Правапарушальніка таксама могуць арыштаваць на 15 сутак.

— Толькі справа не ў штрафах, — адзначае старшы інспектар. — Штодня супрацоўнікі міліцыі фіксуюць факты, калі адпачывальнікі, найперш моладзь, пад уздзеяннем алкаголю выходзяць за рамкі дазволенага, што можа выклікаць цяжкія наступствы. Нядаўна ў Гродзенскім раёне два мясцовыя жыхары адпачывалі на беразе рэчкі. Пасля таго, як выпілі, пабіліся. У выніку адзін з іх загінуў. Другі вынік п'янага адпачынку — гібель на вадзе. Толькі за апошні месяц вясны ў вадаёмах Беларусі патанулі 6 чалавек. 5 з іх былі ў стане алкагольнага ап'янення.

Каб прадухіліць такія здарэнні, міліцыя арыентавана на папярэджанне падобных фактаў. Праваахоўнікі сумесна з прадстаўнікамі Таварыства ратавання на водах праводзяць прафілактычныя рэйды. У тым ліку на плавальных сродках.

Сяргей Гардынец заўважае, што да знаходжання міліцыі ў зонах адпачынку трэба ставіцца з разуменнем. «Іх галоўнай задачай з'яўляецца ахова парадку, а вопыт працы сведчыць, што ўжо сам факт прысутнасці міліцыянера істотна дысцыплінуе адпачывальнікаў і значна зніжае рызыку стаць ахвярай няшчасных выпадкаў ці злачынства», — кажа Сяргей Гардынец.

taras@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.