Вы тут

Больш даверу


Беларускія парламентарыі на чале з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктарам Гумінскім прымаюць удзел у 25-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацый па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ). Мерапрыемства праходзіць з 1 па 5 ліпеня ў Грузіі.


У складзе беларускай дэлегацыі ў Тбілісі таксама працуюць старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Уладзімір Сянько і член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валянціна Лявоненка. Асноўная тэма, якая абмяркоўваецца на сесіі — умацаванне даверу праз дыялог за 25 гадоў парламенцкага супрацоўніцтва. Арганізатары мерапрыемства заклікаюць да пацвярджэння абавязацельстваў дзяржаў-удзельніц па асноўных прынцыпах ПА АБСЕ і накіравання сумесных намаганняў на захаванне міру і бяспекі.

На абмеркаванне парламентарыяў выносяцца тры рэзалюцыі агульных камітэтаў ПА АБСЕ і 19 дадатковых рэзалюцый, якія датычацца самых розных пытанняў, у тым ліку трыццатай гадавіны чарнобыльскай катастрофы, распрацоўкі эфектыўных мер рэагавання на крызісы і канфлікты, міграцыі і правоў бежанцаў, барацьбы з гвалтам і дыскрымінацыяй, процідзеяння карупцыі, рацыянальнага прыродакарыстання.

Хоць падводзіць вынікі Парламенцкай асамблеі яшчэ рана, для нашай краіны ўжо ёсць пазітыўная навіна. Удзельнікі пасяджэння Пастаяннага камітэта ПА АБСЕ аднагалосна прынялі рашэнне аб правядзенні 26-й штогадовай сесіі ў Мінску. Плануецца што яна пройдзе налета з 2 па 9 ліпеня. Віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі выказаў падзяку ўсім членам Пастаяннага камітэта за высокі давер, які яны аказалі беларускаму боку, і запэўніў калег, што наша краіна зробіць усё, каб забяспечыць належныя ўмовы ў адпаведнасці з патрабаваннямі асамблеі.

Віктар Гумінскі таксама перадаў старшыні ПА АБСЕ Ілке Канерве ліст старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі з запрашэннем для Парламенцкай асамблеі АБСЕ прыняць удзел у міжнародным назіранні за выбарамі ў парламент Беларусі. Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў заявіў, што беларускі бок разлічвае на непрадузяты падыход і аб'ектыўную ацэнку выбарчай кампаніі з боку міжнародных назіральнікаў, а таксама на працяг канструктыўнага дыялогу і ўзаемадзеяння пасля іх правядзення.

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.