Вы тут

Андрэйчанка: Самае галоўнае, што ў краіне захаваны грамадзянскі мір і грамадскі парадак


Місіі ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД і Парламенцкай Асамблеі АДКБ знаходзяцца ў Беларусі з мэтай назірання за ходам адзінага дня галасавання. На пачатку сустрэчы Старшыня Палаты прадстаўнікоў выказаў словы ўдзячнасці Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Валянціне Матвіенка і Старшыні Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі Вячаславу Валодзіну за тое, што яны сфарміравалі такую прадстаўнічую місію назіральнікаў. 


Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што міжнародныя назіральнікі ад МПА СНД і пастаянна прымаюць удзел у назіранні за парламенцкімі выбарамі, выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Па яго словах, гэта вельмі аўтарытэтная арганізацыя, якая заўсёды робіць аб’ектыўныя высновы. Спікер ніжняй палаты парламента адзначыў і нарастаючую ролю місіі ПА АДКБ. Ëн нагадаў, што прынятае ў 2021 годзе Палажэнне аб удзеле ПА АДКБ у міжнародным назіранні за выбарамі і рэферэндумамі з’яўляецца важным крокам у павышэнні ролі ў цэлым Арганізацыі Дагавора аб міжнароднай бяспецы.

Аб Адзіным дні галасавання і УНС

Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што ўпершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі праходзяць выбары па абноўленых правілах. «Заўтра, 25 лютага, адбудзецца адзіны дзень галасавання, калі будуць выбраны дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і дэпутаты ўсіх узроўняў мясцовых Саветаў, — нагадаў ён. — Гэта норма была ўключана ў новую рэдакцыю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая была прынята па выніках рэспубліканскага рэферэндуму, што адбыўся ў лютым 2022 года». Спікер расказаў, што ў сувязі з канстытуцыйным рэфармаваннем заканадаўства была праведзена маштабная работа: у адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй было прыведзена каля 90 законаў. 

Старшыня Палаты прадстаўнікоў паведаміў, што пасля выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы 4 красавіка адбудуцца выбары членаў Савета Рэспублікі, а потым да 18 красавіка будуць падведзены вынікі выбараў дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. Па словах спікера, гэта не новы орган: першы Усебеларускі народны сход адбыўся ў 1996 годзе, але статус яго павысіўся. 

«У адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй узмоцнена роля Усебеларускага народнага сходу, — падкрэсліў ён. — Яму надаецца канстытуцыйны статус, і Усебеларускі народны сход будзе з’яўляцца найвышэйшым прадстаўнічым органам Рэспублікі Беларусі. Але гэта ні ў якім разе не значыць, што ён будзе падмяняць або ўмешвацца ў работу Прэзідэнта, парламента або ўрада. Па вялікім рахунку, УНС будзе ажыццяўляць дзве найважнейшыя функцыі — па-першае, вызначаць стратэгію развіцця Рэспублікі Беларусь, асноўныя кірункі знешняй палітыкі, асноўныя кірункі ўнутранай палітыкі, будзе зацвярджаць праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Па-другое, гэта страхуючы, стрымліваючы орган, які будзе збірацца, калі раптам узнікне пэўная пагроза нацыянальнай бяспецы і суверэнітэту Рэспубліцы Беларусь».

«Дзяржава жыве і развіваецца»

Кажучы аб перадвыбарнай кампаніі, Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што яна прайшла спакойна і арганізавана. Па яго словах, працэс вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, а таксама ў мясцовыя Саветы дэпутатаў быў максімальна адкрытым. Кандыдатам у дэпутаты прадастаўлена магчымасць сустрэцца са сваімі выбаршчыкамі, апублікаваць свае праграмы ў сродках масавай інфармацыі, выступіць на тэлебачанні і радыё, прыняць удзел у дэбатах. Участковымі выбарчымі камісіямі пастаянна вялася неабходная тлумачальная работа пры звароце грамадзян наконт галасавання, якое мае адбыцца.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што на 110 дэпутацкіх месцаў у Палаце прадстаўнікоў прэтэндуюць 264 кандыдаты. Сярод кандыдатаў у дэпутаты прадстаўлены ўсе палітычныя партыі Беларусі — гэта «Белая Русь», Камуністычная партыя Беларусі, Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, а таксама Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. 

«Вы можаце пагутарыць з нашымі людзьмі, пабываць на выбарчых участках, адчуць настрой людзей, ацаніць, як усё арганізавана, — заўважыў спікер. — Вы пераканаецеся ў тым, што дзяржава нармальна жыве і развіваецца. Дзякуючы ўзважанай, прынцыповай пазіцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, нам удалося мабілізаваць намаганні дзяржавы, грамадства на абарону суверэнітэту, незалежнасці нашай краіны і, галоўнае, на развіццё эканомікі».

Спікер агучыў асноўныя эканамічныя паказчыкі развіцця краіны, расказаў аб сутнасці Года якасці, якім у Беларусі аб’яўлены 2024 год. «Самае галоўнае, што ў краіне захаваны грамадзянскі мір, грамадскі парадак, хаця гэта даецца нам таксама вельмі няпроста, — рэзюмаваў ён, маючы на ўвазе сітуацыю вакол нашых граніц. — Мы ў чарговы раз заяўляем, што ні да каго не маем прэтэнзій, гатовыя з усімі выбудоўваць мірны і раўнапраўны дыялог. Вядома, мы не пацерпім ніякага сілавога дыктату».

«Усё ідзе па графіку, самымі высокімі дэмакратычнымі стандартамі»

У сваю чаргу, каардынатар групы міжнародных назіральнікаў ад МПА СНД, намеснік Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Канстанцін Касачоў адзначыў, што інфармацыя, пачутая з вуснаў спікера ніжняй палаты парламента Беларусі, вельмі важная для назіральнікаў падчас работы ў нашай краіне. «У склад нашай місіі ўключаны 44 міжнародныя назіральнікі, якія прадстаўляюць парламенты ўсіх краін, што працуюць у рамках нашай асамблеі, таксама у склад місіі ўваходзяць эксперты Міжнароднага інстытута маніторынгу развіцця дэмакратыі, парламентарызму і выканання выбарчых правоў грамадзян дзяржаў-удзельніц МПА СНД», — удакладніў ён. 

Ужо ў размове з журналістамі Канстанцін Касачоў заўважыў, што па выніках першага этапа работы місіі — так званага доўгатэрміновага назірання, якое ўключае аналіз дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь па арганізацыі і правядзенні выбараў, — падрыхтавана заключэнне, якое дакладна фіксуе адпаведнасць выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь агульнапрызнаным нормам і стандартам, Канстытуцыі краіны і тым рэкамендацыям, якія выпрацоўваюцца па лініі Міжпараламенцкай асамблеі СНД. «Акрамя таго, нашы калегі працавалі ў Мінску, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, сустракалаіся з прадстаўнікамі ўсіх палітычных партый, якія ўдзельнічаюць у выбарах, з працоўнымі калектывамі, кандыдатамі, і на аснове гэтай работы падрыхтавана справаздача, — паведаміў ён. — І заключэнне, і справаздача перададзены ў Палату прадстаўнікоў. З задавальненнем магу канстатаваць, што ў абодвух дакументах няма ніякіх сур’ёзных заўваг. Усё ідзе па графіку, адпаведна з самымі высокімі дэмакратычнымі стандартамі. Можам толькі павіншаваць грамадзян рэспублікі і тых, хто арганізоўвае гэтыя выбары, з такім выдатным вынікам».

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.