Вы тут

Конкурс майстроў ганчарства адбыўся ў Івянцы


Свята “Гліняны звон” адбылося ўжо ў восьмы раз.


Невялікі Івянец быў абраны местам правядзення сустрэчы незвычайных, па сучасных мерках, майстроў нездарма: тут спакон вякоў выраблялі традыцыйны гліняны посуд. Менавіта таму ў ганчарстве з’явілася нават цэлая івянецкая школа.

На фестываль былі запрошаны вядомыя ўмельцы глінянай справы – члены Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, творцы-керамісты і пачынальнікі - гаршкалепы з Любанскага, Слуцкага, Салігорскага, Нясвіжскага, Вілейскага, Стаўбцоўскага, Клецкага, Мінскага і Валожынскага раёнаў. Свята ахвотна падтрымалі і ганчары з іншых абласцей -- Шаркаўшчынскага, Баранавіцкага і Глускага раёнаў.

Цэнтральнай падзеяй на “Гліняным звоне” стаў конкурс на самы прыгожы і вытанчаны посуд, зроблены на ганчарным крузе. А гэта традыцыйныя збанкі, гарлачыкі, місы, гаршкі. Спаборнічалі паміж сабой і ўмельцы па мастацкай пластыцы. Конкурснае журы вызначыла шмат цікавых прац, якія за вызначаны час паспелі падрыхтаваць удзельнікі незвычайнай алімпіяды.

Удзельнічалі ў конкурсе і дасведчаныя ганчары Мікалай Стрэльчанка і Іван Раманчук з Лагойска, і малады майстар Мікіта Мафееня з Любані; кіраўнік школы мастацтваў з Івянца Леанарда Капуста і ўдзельнікі дзіцячага заслужанага калектыва “Скарбонка” з Салігорска пад кіраўніцтвам Мікалая Пратасені; трацыдыйны ганчар з вёскі Калюга Глускага раёна Дзмітрый Каптур і маладая керамістка Вольга Грэцкая з Салігорска.

Музычную афарбоўку святу надаваў вясёлы канцэрт калектываў песеннай творчасці Валожынскага раёна. Сярод іх былі гарманіст Станіслаў Пупко з вёскі Раднікі і вядомы фальклорны гурт “Гасцінец” з Ракава.  

 

Свята ганчарных званароў адбываецца толькі адзін раз на два гады, так што ў наступны раз майстры ганчарнай справы сабяруцца толькі ў 2018 годзе. 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.